Ru
En Bl

Вільня — крывіцкая Мекка?

Автор: Аляксей Ластоўскі
Ссылка: Наша ніва
17.09.2018

Да канца верасня ў Літаратурным музеі Янкі Купалы ідзе выстава, якая сваім зместам даказвае, што Вільня 1920-х — важны беларускі горад. Сваімі ўражаннямі ад выставы дзеліцца ў фэйсбуку гісторык і сацыёлаг Аляксей Ластоўскі.

vilnia1.jpg

Агульнавядома, што гэты горад калісьці быў цэнтрам беларускага руху, але выстава напаўняе гэты факт жывымі людзьмі, іх адносінамі, вершамі і выданнямі. Зразумела, што ў цэнтры — Янка Купала, шмат яго аўтографаў віленскага часу, практычна ўсе яны не экспануюцца і здабытыя з запаснікаў музея (некаторыя вельмі каштоўныя, як рукапіс «Паўлінкі»). Плюс здымкі, лісты, запіскі.

Але і шмат іншых постацяў паўстаюць. Здымкі з прыватнай калекцыі Ірыны Ніжанкоўскай, падчаркі Браніслава Тарашкевіча (таксама выступала на адкрыцці). Прывезлі выданні з віленскага Беларускага музея (некаторыя з іх сапраўдныя рарытэты).

Я вось падумаў, што беларуская Вільня — гэта шмат у чым і наша Атлантыда, бязвольна страчаная і напаўзабытая. Што мы ведаем пра беларускае таварыства «Сокал», якое дзейнічала ў Вільні (а ў той жа Чэхіі гэта было апірышча нацыянальнага руху)? Толькі з выставы я даведаўся, што быў трэці брат Луцкевічаў, Сцяпан (хоць потым знайшоў, што пра яго ўсё ж пісаў Анатоль Сідарэвіч).

Выстава нараджае і іншыя цікавыя думкі: з улікам нашай актуальнай моды на вышыванкі, дзе нацыянальнае раптам пачало вызнавацца па арнаментах, то цікава, што пры ўсёй дэманстратыўнай ідэйнай мужыцкасці нашых першапраходцаў беларускага руху такая мода ім была чужая. І гэта прытым што палякі і ўкраінцы захапляліся «хлапаманствам», насілі традыцыйную вопратку, а вось для беларускай інтэлігенцыі гэта выглядала інакш: мужчыны аддавалі перавагу элегантным (наколькі маглі сабе дазволіць) гарнітурам, а вось жанчыны красаваліся ў традыцыйных строях. І здымкі з выставы гэты «гендарны» падзел у беларускім руху яскрава ілюструюць.

Схадзіць варта, сабраць разам разбітыя фрагменты гэтай страчанай сталіцы, дзякую Паўлу Каралёву, Людвіцы Кардзіс і ўсім, хто спрычыніўся да гэтай выставы.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Брамы неўміручасці. 10 самых интересных ворот стародавней Беларуси

Легендарные и никем из ныне живущих не виденные, выдуманные и реальные, ставшие свидетелями триумфов и поражений,

Статьи
Легендарныя «беларускія» дамкі ў Вільні зьнесьлі, каб збудаваць жылы комплекс

Віленскія ўлады далі дазвол на будаўніцтва двух жылых дамоў з элітнымі кватэрамі на вуліцы Жыгімонтаў (Žygimantų).

Статьи
8 удивительных открытий из другой Беларуси. И это всего за день!

Развенчать пару мифов, нырнуть в прошлое на 40 миллионов лет, пройти по карнизу знаменитой римской церкви, поклониться

Статьи
Параф'янава, Paraphjanów, Парфенава – старадаўнія землі Віленскай дыяцэзіі

Мястэчка пад Докшыцамі было цесна звязанае з Вільняй – даходы з маёнтка забяспечвалі існаванне віленскіх архідыяканаў,

Самые популярные Самые обсуждаемые