Ru
En Bl

Загадка карцін Марціна Залескага

Автор: Антон Астаповiч
31.03.2017

Ёсць адна карціна, якая перакачоўвае з кнігі ў кнігу па гісторыі беларускай архітэктуры. І паўсюль яна падпісана: «Бабруйская крэпасць на карціне Марціна Залескага». Ёсць і іншая карціна таго ж мастака, якая публікуецца пад аналагічнай назвай. Даўно з калегамі прыглядаемся да карцін і даўно ўжо прыходзім да высновы, што нічога агульнага гэтыя жывапісныя творы не маюць ні з Бабруйскам, ні з Бабруйскай крэпасцю, хоць ёсць аматары гісторыі, якія на гэтых карцінах вызначаюць ужо там і езуіцкі касцёл, і каралеўскі двор.

А высновы проста відавочныя з першага погляду на карціны. Бабруйская крэпасць мела земляную фартыфікацыю. Мураванымі былі толькі рэдзюіты крапасных палігонаў. На выяве з агульнай панарамай крэпасці яўна бачна бастыённая фартэцыя, веркі якой абмураваны, маюць пояс байніц, зусім як было ў Замасці, што пацвярджаецца тымі фрагментамі фартыфікацыі, якія ў горадзе захаваліся да нашага часу.

Замасць. Веркі крэпасці.jpg

Крэпасць у Замасці не ўзводзілася нанава ў параўнанні з Бабруйскай крэпасцю, а для яе стварэння была рэканструявана новаітальянская фартыфікацыя горада канца XVI – пачатку XVII стст., і выкананы новы пояс земляных равелінаў. Магчыма, збудаванне крэпасці шляхам мадэрнізацыі і дазволіла захаваць сам горад з унікальнай рэнесанснай архітэктурай, у адрозненне ад Бабруйска ды Брэста.

Замасць. Ратуша i план з Атласу крэпасцяў Расійскай імперыі.jpg

Затым таксама цікавы момант. На карціне вельмі цудоўна праглядаецца дамінанта – гэта ратуша, якая захавалася да нашага часу, і яе існуючы будынак практычна аналагічны выяўленаму Залескім. Ды і магутны будынак справа хутчэй за ўсё з’яўляецца корпусам знакамітай Замойскай акадэміі, што пацвярджаецца пры супастаўленні карціны і плана крэпасці і горада.

Панарама крэпасці на карціне М.Залескага2.jpg

Другая карціна дае агульную панараму забудовы цэнтральнай часткі крэпасці, і менавіта тут мы можам пабачыць замасцянскую ратушу, якая без зменаў захавалася да нашага часу, унікальны помнік эпохі рэнесансу – сінагогу, якая аздоблена дэкаратыўным атыкам, велічны барочны фасад бязвежавага касцёла Святой Кацярыны.

Карціна М.Залескага, якая атрыбутавана, як выява Бабруйскай крэпасці.jpg

Так што не ведаю, якім чынам у літаратуру закралася прыкрая памылка, проста магчыма кімсьці калісьці карціны, якія захоўваюцца ў фондах Ваенна-гістарычнага музея артылерыі, інжынерных войск і войск сувязі ў Санкт-Пецярбурзе, былі памылкова атрыбутаваны. Але памылкі відавочныя. Гэта не Бабруйская крэпасць, а менавіта Замасць, з найвышэйшай ступенню верагоднасці.


Читайте также:

Мы себя Ордою меряем, или Как изменилась Беларусь за полтора века

От Пешки до наших дней. Сравниваем пейзажи 200-летней давности с современными фото

На урок рисования к Язепу Дроздовичу в Минске…

Взорванная Атлантида. Как и почему исчезали самые красивые белорусские города и замки

Герои трех полотен Яна Рустема


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Строитель крепости, исследователь ВКЛ. Три жизни Теодора Нарбута

Военный инженер-фортификатор, не имевший равных среди современников, волею судьбы становится археологом и

Самые популярные Самые обсуждаемые