Хто і ў каго ўкраў гісторыю Вялікага княства Літоўскага?
Шэсць стагоддзяў беларусы і літоўцы жылі ў супольнай дзяржаве – Вялікім княстве Літоўскім. За гэты час, як сведчаць гісторыкі, паміж двума народамі не было ніводнага сур’ёзнага этнічнага канфлікта. Здавалася б, на такім трывалым падмурку сяброўства сёння без праблем можна будаваць грамадскія і міждзяржаўныя адносіны.
Але нягледзячы на геаграфічнае суседства мы адыходзім усё далей і далей у розных накірунках. Як нам зблізіцца?
Адказ на гэтае пытанне шукалі ўдзельнікі першага Грамадскага форума Літвы і Беларусі, які адбыўся ў Клайпедзе.
Сама назва форуму «Што нас аб'ядноўвае?» — найлепшы накірунак для пашырэння нефармальнага дыялогу, паглыблення ўзаемаразумення і павагі.
Зрэшты, тое, што нас павінна аб’ядноўваць, нярэдка выклікае дыскусіі і пераўтвараецца ў яблык раздору. Напрыклад, сярод гісторыкаў не сціхае палеміка каму належыць колішняя сталіца ВКЛ — Вільня, а таксама агульныя гістарычныя асобы: Міндоўг, Гедымін, Вітаўт, Радзівілы, Касцюшка, Каліноўскі.
Супрацоўніца Інстытута гісторыі Літвы Раса Чэпайтэне выказала засцярогу, што прычынай канфлікта паміж беларусамі і літоўцамі могуць стаць спрэчкі: дзе трэба пахаваць парэшткі Кастуся Каліноўскага, якія імаверна знайшлі летась на гары Гедыміна ў Вільні.
Як лічыць супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алег Дзярновіч, парэшткі Каліноўскага трэба пахаваць з пашанай у прысутнасці вышэйшых службовых асобаў Беларуі і Літвы. Але сёння існуе праблема з ідэнтыфікацыяй знойдзеных у Вільні парэшткаў. Хоць тэхнічна гэта зрабіць не складана. У Свіслачы пахаваны родны брат Кастуся Каліноўскага – Віктар. Аднак для таго, каб узяць яго ДНК і параўнаць са знойдзенымі парэшткамі на гары Гедыміна, патрэбная эксгумацыя. На гэта неабходна мець дазвол беларускіх уладаў. Паводле словаў Алега Дзярновіча, афіцыйныя асобы Літвы пакуль не звярталіся з такой просьбай да беларускіх чыноўнікаў.
Увогуле, як адзначыў адзін з арганізатараў форуму, дырэктар Інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч, ёсць адчуванне, што Літва зараз зачыняецца ад Беларусі на палітычным узроўні.
Паводле яго словаў, абодва народы могуць зблізіцца і ў абход урадаў. Адзін з такіх шляхоў – сустрэчы прадстаўнікоў акадэмічнай сферы, бізнесу, экспертнай супольнасці.
Сярод іншага падчас форуму прагучала прапанова беларускім і літоўскім навукоўцам напісаць разам гісторыю ВКЛ.
Кіраўнік Інстытута Вялікага княства Літоўскага Русціс Камунтавічус, адзначае, што ў Літве няма кніг па гісторыі Беларусі.
–А што беларусы ведаюць пра гісторыю Літвы? Хоць у нас шмат агульнага. Я кажу сваім знаёмым літоўцам: калі хочаце больш даведацца пра сябе, паглядзіце на беларусаў, –– адзначае Русціс Камунтавічус.
Беларускі гісторык Андрэй Кіштымаў, у сваю чаргу падкрэслівае, што наша агульная з літоўцамі гісторыя – адкрытая кніга. У ёй яшчэ шмат чыстых лістоў.
–Гісторыю прысабечыць немагчыма. Яна будзе належыць таму, хто лепш яе вывучыць, – лічыць Андрэй Кіштымаў.
Дырэктар Інстытута «Палітычная сфера» падкрэслівае, што несправядліва гаварыць быццам беларусы ўкралі ў літоўцаў гісторыю.
–Зараз беларусы спрабуюць засвоіць сваю мінуўшчыну, асэнсаваць гісторыю, – упэўнены Андрэй Казакевіч.
Статьи
Существует ли какой-то экскурсионный «минимум», который необходим каждому уважающему себя белорусу для того, чтобы у...
Статьи
«Жизнь длится лишь мгновение, – говорил Жан-Жак Руссо. – Сама по себе она – ничто, и ценность ее зависит от...
Статьи
В первых числах января прошел незамеченным один юбилей – 550-летие короля и великого князя Жигимонта Первого — далеко...
Статьи
Есть на севере Барановичского района возле г.п. Городище один холм. Говорят, именно здесь находилась легендарная Варута...
5 августа. Клецкая битва
В этот день в 1506 году произошла знаменитая Клецкая битва между войсками ВКЛ и крымскими татарами.
Просмотров: 10199
Анастасия Слуцкая
Историки считают, что знаменитая княгиня родилась в 1473 году. Точнее дату ее рождения определить не удалось.
Просмотров: 10177
8 августа. Ставка в Могилеве
В этот день в 1915 году Ставка Верховного главнокомандующего вооруженными силами Российской империи переведена из Барановичей в Могилев.
Просмотров: 6465
6 августа. Первая Библия
В этот день в 1517 году Франциск Скорина издал в Праге первую белорусскую Библию.
Просмотров: 4465