en | by | de | pl

У Гарадзеі пачалі адбудоўваць дом Аляксандра Надсана. Што ў ім будзе?

Ссылка: Радыё Свабода

Бацькоўскі дом, дзе правёў дзяцінства грэка-каталіцкі сьвятар і апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы Аляксандар Надсан, пачалі аднаўляць. Мэцэнат абмяркуе з грамадзкасьцю, што варта разьмясьціць у гэтым будынку.

Айцец Аляксандар нарадзіўся ў Гарадзеі ў сямʼі настаўнікаў у 1926 годзе. У хаце, дзе яны жылі, таксама месьцілася школа. З 1944 году будучы сьвятар жыў у эміграцыі, большую частку жыцьця — у Вялікай Брытаніі.

nadson.jpg

Айцец Аляксандар Надсан

Зьвестак пра гэты дом засталося няшмат. Доўгі час мясцовыя людзі ня ведалі, што тут некалі жыла сямʼя знанага сьвятара. Як расказаў нясьвіскі актывіст Аляксей Бруй-Антановіч, незадоўга да сьмерці айца Аляксандра на гарышчы гэтай хаты знайшлі ягонае пасьведчаньне аб навучаньні.

dom1.jpg

dom2.jpg

Як выглядае хата маленства айца Аляксандра Надсана

Апошнім часам дом у Гарадзеі на Краснагорскай вуліцы належаў не сваякам сьвятара, у ім доўгі час ужо ніхто ня жыў. Некалькі гадоў таму яго выставілі на продаж. Будынак набыў уласьнік «Маёнтка Падароск» мэцэнат Павал Бераговіч, каб захаваць памяць пра айца Аляксандра.

Дом абсьледавалі і выявілі, што ён знаходзіцца ў аварыйным стане. Адрэстаўраваць спарахнелае дрэва было ўжо немагчыма. Мінулай восеньню хату зьнесьлі. Папярэдне абмералі і сфатаграфавалі яе агульны выгляд і дэталі дэкору.

dom3.jpg

Хату ў аварыйным стане давялося зьнесьці

Сёлета ўлетку на ягоным месцы залілі фундамэнт, бо ўлады маглі забраць участак, калі б на ім бы не пачаліся будаўнічыя работы.

На гэтым месцы плянуюць пабудаваць вонкавую копію папярэдняга дома, унутры ён будзе прыстасаваны пад новыя патрэбы. Цяпер усімі работамі займаецца Павал Бераговіч, ягоная каманда з «Маёнтка Падароск», мясцовыя актывісты.

Можа зьявіцца музэй школьніцтва або ўніяцтва

Аднак мэцэнат яшчэ ня вызначыўся, што мусіць зьявіцца ў новым будынку. Ён раіўся зь мясцовымі краязнаўцамі, беларускай супольнасьцю ў Вялікай Брытаніі, а цяпер хоча запытацца ў беларускай грамадзкасьці.

«Мне адразу было зразумела, што гэтае месца павінна быць зьвязана з памяцьцю пра айца Аляксандра Надсана, стаць нейкім мэмарыяльным абʼектам. З другога боку, дом павінен быць жывым месцам, якое б прыцягвала туды людзей, — можа, ня кожны дзень, але часьцей, чым два разы на год, у гадавіны сьмерці і нараджэньня айца Аляксандра», — кажа Бераговіч.

Паколькі тут месьцілася школа, а айцец Аляксандар быў асьветнікам, ёсьць ідэя зрабіць на гэтым месцы музэй беларускага школьніцтва з тэматыкай школы ў савецкай Беларусі, Заходняй Беларусі (у тым ліку гісторыі Таварыства беларускай школы), адукацыі пад акупацыяй, беларускіх школ у пасьляваеннай эміграцыі, беларускіх настаўнікаў і асьветнікаў (у тым ліку айца Аляксандра).

Да таго ж паступалі прапановы адкрыць тут хрысьціянскі цэнтар; музэй Аляксандра Надсана; культурна-антрапалягічную экспазыцыю пра міжваенную эпоху Гарадзеі, нэаунію, габрэйства; зрабіць капліцу ў хаце. Магчыма, побач зьявіцца кіёск з сувэнірнымі таварамі і кававым апаратам.

Патрэбна інтэлектуальная і матэрыяльная дапамога

Павал Бераговіч зьвяртаецца да адмыслоўцаў з просьбай распрацаваць канцэпцыю гэтага месца.

«Я чакаю, што зьявіцца чалавек ці група людзей, якія скажуць, што добра ведаюць беларускую школу або айца Аляксандра Надсана, і зробяць так, каб гэта было цікава і хацелася туды пайсьці. Вядома, гэтая праца павінна быць на платнай аснове. Пэўна, мы яшчэ зробім апытаньне грамадзкасьці», — кажа бізнэсовец.

Калі зьявіцца канцэпцыя і стануць вядомыя прыкладныя выдаткі, уласьнік плянуе пачаць збор сродкаў на адбудову, каб людзі таксама маглі спрычыніцца да гэтай справы. Пакуль складана сказаць, якая сума спатрэбіцца.

Быў асьветнікам у эміграцыі

Айцец Аляксандар Надсан удзельнічаў у стварэньні Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі, бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лёндане. Кіраваў каталіцкай місіяй у Вялікай Брытаніі. Быў апостальскім візытатарам для беларусаў-каталікоў у замежжы. Узначальваў Беларускі камітэт дапамогі ахвярам радыяцыі ў Вялікай Брытаніі і ўласнаручна вазіў гуманітарную дапамогу ў Беларусь.

Пераклаў на беларускую мову значную частку літургічных тэкстаў, быў аўтарам больш як 250 навуковых публікацый, кніг па гісторыі Беларусі і гісторыі беларускага хрысьціянства XX стагодзьдзя.

Памёр у 2015 годзе ў Лёндане ва ўзросьце 88 гадоў.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Белый дом за спиной у Ленина, или 10 любопытных фактов о минском Доме правительства

7 ноября 2018 года главному административному зданию Беларуси тихо стукнуло 85

Статьи
Дом бургомистра, штаб-квартира гестапо: как мы искали в Воложине улицу неоклассицизма

В прошлом веке она носила говорящее название «Домики». Google утверждает: гарнизонная застройка на нынешней улице

Статьи
На Мядзельшчыне знайшлі фундамент дома, дзе нарадзілася першая лэдзі Польшчы Марыя Качынская

Паблізу беларускага мястэчка Нарач польскі дыплямат разам зь беларускімі калегамі знайшлі месца, дзе стаяў дом, у якім

Статьи
Традиционный дом белоруса. Исчезающий стиль?

В Беларуси все меньше и меньше деревенских домов – урбанизация. Те постройки, что сохранились до наших дней, –

Самые популярные Самые обсуждаемые