У гістарычным музеі адкрылася выстава «1919. Беларуская Рэспубліка»

Автор: Отдел информации

28 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае працаваць часовая экспазіцыя «1919. Беларуская Рэспубліка» (да 100–годдзя абвяшчэння БССР і 95–годдзя беларусізацыі).

Стварэнне і ўмацаванне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі сталі ключавымі этапамі гісторыі, пасля якіх нават суседзі не змаглі абмінуць пытанне волевыяўлення беларусаў як палітычнай нацыі. Дзякуючы гэтаму зараз мы жывём у незалежнай краіне.

Кожны з этапаў дзяржаватворчага працэсу ў першай чвэрці ХХ ст. меў надзвычай важнае значэнне для стварэння і ўмацавання беларускай дзяржавы ў наступныя дзесяцігоддзі.

На выставе вялікая ўвага нададзена персаналіям, які зрабілі значны ўнёсак у развіццё беларускай дзяржаўнасці

У снежні 1917 г. быў скліканы Усебеларускі з’езд, на якім прадстаўнікі беларускіх арганізацый і партый, незалежна ад іх палітычнай арыентацыі, кансалідавана выказаліся за вылучэнне са складу дэлегатаў з’езда органа краявой улады – Усебеларускага савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Менавіта гэтаму органу краявой улады было наканавана працягнуць барацьбу за рэалізацыю ідэі беларускай дзяржаўнасці. Савет Усебеларускага з’езда, як орган улады, паклаў пачатак дзяржаватворчых працэсаў як у форме Беларускай Незалежнай Рэспублікі, так і ў форме Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. 1 студзеня 1919 г. быў прыняты маніфест аб стварэнні Часовага сялянскага рабоча–рэвалюцыйнага ўрада Беларусі. У рэалізацыі ідэі беларускай дзяржаўнасці прымала ўдзел вялікая колькасць асобаў рознай палітычнай арыентацыі, тым не менш усе іх намаганні ўрэшце прывялі да стварэння беларускай дзяржавы.

vystava1.jpg

Асобны стэнд прысвечаны падзеям Слуцкага паўстання, якое адбылося ў 1920 годзе.

Поспехі, дасягнутыя ў эканамічным развіцці, тэрытарыяльнае ўмацаванне беларускай дзяржавы ў гэты час, шырокае разгортванне дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі – усё гэта спрыяла кансалідацыі беларускай нацыі.

На дадзенай экспазіцыі прадстаўлены прадметы са збораў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва–музея літаратуры і мастацтва, Цэнтральнага архіва КДБ Рэспублікі Беларусь і іншых.

vystava2.jpg

Адметнасць сёлетняй выставы – чорна-белыя коміксы, якія раскрываюць кожную з тэмаў.

Для наведвальнікаў арганізаваны інтэрактыўныя раздзелы экспазіцыі, у якіх можна зрабіць фотаздымкі ў гістарычных фотазонах, азнаёміцца з біяграфіямі гістарычных асоб і інтэрактыўнай картай асноўных месцаў падзей.



Смотрите также

Статьи
Туристическая выставка «Отдых-2019»: экспозиция уже сформирована

22-я международная весенняя ярмарка туристских услуг «ОТДЫХ-2019»,

Самые популярные Самые обсуждаемые