У Горадні на праспекце Касманаўтаў, што вядзе да хімічнага прадпрыемства «Азот», ствараецца «лінія Карбышава».
За гарадзенскім Курганам славы ўжо стаіць бронетэхніка часоў апошняй вайны і больш сучасная. Далей — муляжы з дрэва супрацьтанкавых «яжоў», за імі салдаты ўмацоўваюць неглыбокую траншэю сьвежым драўляным брусам. За траншэяй прыкапаны, як выглядае, лёгкі дэсантны танк, які да вайны ня мае дачынення. Справа ад яго — дзьве гарматы, у адной на шчытку надпіс «Гродненское ЖКХ».
Будучая «лінія» выглядае сціпла. Але ў дзень адкрыцця абяцаюць паказаць рэканструкцыю бою з немцамі, таму чакаецца, што імпрэза зацікавіць гараджан.
Усё большае ўвекавечванне гісторыі апошняй вайны — гэта тупіковы шлях, мяркуе грамадзкі дзеяч Ігар Кузьмініч, які раней выкладаў у Гарадзенскім універсiтэце:
«Вайна скончылася, трэба пра яе памятаць. Але ўвесь час аб ёй настойліва нагадваць — у гэтым бачацца бадай праявы мілітарызму. Гэта — першае, што прыходзіць на думку з нагоды новых помнікаў, звязаных з вайной, або разгортванне ліній ці Сталіна, ці Карбышава».
У Ігара Кузьмініча два сыны, якія некалі ездзілі да Кургана славы паглядзець танкі:
«Сынам спадабалася вайсковая тэхніка — яны ж хлопцы. Цікавасць да яе ў некаторых выпадках спалучаецца з імкненнем атрымаць ваенную прафэсію, і гэта нармальна. Але мы жывем у ХХІ стагодздзі, і падмацоўваць падобныя рэчы ідэалагічна сёння ня варта. Навошта такая псеўдалінія? Магчыма, для турыстаў. Але ж некаторыя з умацаванняў, што некалі будаваў генерал Карбышаў, захаваліся насамрэч, ці ня лепей было б выкарыстоўваць менавіта іх, гэта значыць — сапраўдныя аб’екты?»
Гісторык Андрэй Вашкевіч — адзін з тых, хто вывучае абарончыя ўмацаванні непадалёк ад Горадні, якія будаваліся пад кіраўніцтвам генерала Карбышава. Ён мяркуе, што «лінія Карбышава», якая будуецца — хутчэй адукацыйны праект, дадатак да Кургану славы:
«Напэўна, каб школьнікі там маглі праводзіць час. Але хацелася б, каб з часам была звернутая ўвага на тую рэальную лінію абароны, 68-га ўмацаванага раёну ў раёне Аўгустоўскага каналу і хаця б адзін з дотаў быў рэканструяваны паводле аўтэнтычнага выгляду. Тым больш, што такія праекты існуюць, напрыклад, у Заслаўі. І гэта цалкам рэальна — падрыхтаваць як турыстычны аб’ект сапраўдную лінію Карбышава або, як яшчэ называюць умацаваньні, „лінію Молатава“, — зазначае гісторык.— Тым больш, што захаваліся больш за сто аб’ектаў з беларускага і польскага боку, пабудаваных для 68-га ўмацаванага раёну. Некаторыя ў даволі добрым стане. У адрозненне ад так званай „лініі Сталіна“, гэтыя доты ў першыя дні вайны па-сапраўднаму абараняліся, у іх загінула нямала салдат».
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....