У суботу 29 верасня ў тэатральнай зале Нясвіжскага палаца адбылася святочная імпрэза, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Людвіга Кандратовіча, які больш вядомы пад сваім літаратурным псеўданімам як паэт, драматург, перакладчык, краязнавец Уладзіслаў Сыракомля.
Пачалося мерапрыемства з выступлення ансамбля “Вілія” пад кіраўніцтвам Святланы Немагай.
Што значыць для беларусаў імя Сыракомлі?
Аб гэтым прысутным расказаў вучоны сакратар музея-запаведніка “Нясвіж” Андрэй Блінец:
– Уладзіслаў Сыракомля пражыў кароткае жыццё. Толькі 39 гадоў. Але за гэты час многае паспеў зрабіць. З-пад яго пяра выйшлі зборнікі вершаваных балад, гістарычных паэм, лірычных вершаў, драматычных твораў, краязнаўчыя нарысы з апісаннем гарадоў і мястэчак Беларусі. Хаця Сыракомля пісаў па польску, ён адным з першых звярнуў увагу на магчымасць аднаўлення літаратурнай беларускай мовы. Нават рыхтаваў да выдання асобны беларускі зборнік, але намер не быў рэалізаваны. Захавалася толькі два вершы, напісаныя паэтам па-беларуску: “Добрыя весткі” і “Ужо птушкі пяюць усюды…”, хоць аўтарства апошняга ставіцца пад сумненне.
Людвіг Кандратовіч нарадзіўся ў фальварку Смольгава Бабруйскага павета (сучасны Любанскі раён). Яго бацька, збяднелы шляхціч герба “Сыракомля” вёў гаспадарку ў арандаваных маёнтках, таму сям’я часта пераязджала з месца на месца. Пасталеўшы і атрымаўшы адукацыю, Людвік таксама неаднаразова мяняў месца жыхарства. Апошнія гады жыцця ён правёў у Вільні – старажытнай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. Тут ён стварыў шэраг найбольш значных твораў.
У пераліку мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю Сыракомлі, Нясвіж займае асаблівае месца. Яшчэ хлопчыкам ён здабываў тут пачатковую адукацыю ў павятовай школе, пазней працаваў у адміністрацыі князёў Радзівілаў. У нясвіжскім касцёле Божага Цела Людвік Кандратовіч узяў шлюб з Паўлінай Мітрашэўскай. Нарэшце, менавіта ў нашым горадзе пачалася літаратурная дзейнасць будучага класіка. У 1844 годзе ў друку з’явіўся першы твор Уладзіслава Сыракомлі – вершаваная балада “Паштальён”. У далейшым у вершах і прозе творца неаднаразова звяртаўся да нясвіжскай тэматыкі. Яго пяру належыць шэраг санетаў, балады, нарыс гісторыі горада, апісанне замка і яго скарбаў.
У далёкім 1902 годзе ў Нясвіжскім касцёле Божага Цела з’явілася мемарыяльная дошка ў гонар Сыракомлі. Яна захавалася да нашых дзён і заканамерна прыцягвае ўвагу наведвальнікаў храма.
Ксёндз-канонік рымска-каталіцкага прыхода Божага Цела Пётр Шарко запрасіў усіх прысутных на святочную імшу, прысвечаную Уладзіславу Сыракомлі, і расказаў пра сваё ўспрыманне яго асобы і творчасці.
Мерапрыемства ў Нясвіжскім палацы праходзіла разам з прадстаўнікамі “Белпошты”. І гэта невыпадкова. Адным з галоўных накірункаў дзейнасці Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і беларускай пошты з’яўляецца папулярызацыя культурнай спадчыны нашай краіны.
На паштовай прадукцыі рэгулярна змяшчаюцца партрэты вядомых асоб Беларусі: гістарычных дзеячоў, асветнікаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, мастакоў.
Удзельнікам імпрэзы быў прадстаўлены новы паштовы праект – мастацкі канверт прысвечаны 200-годдзю Уладзіслава Сыракомлі. Акрамя выявы пісьменіка на ім адлюстраваны двор Нясвіжскага палаца і фарны касцёл. Тыя помнікі, якія малады Людвіг Кандратовіч неаднаразова бачыў у горадзе. Гэты праект стаў вынікам цеснага супрацоўніцтва паміж Белпоштай і музеем-запаведнікам “Нясвіж”.
Урачыстая цырымонія афіцыйнага гашэння мастацкага маркіраванага канверта, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі.
У межах юбілейнага года, па ініцыятыве кіраўніцтва музея-запаведніка “Нясвіж” быў абвешчаны конкурс гісторыка-краязнаўчых работ “Вандроўкі па маіх ваколіцах”. Назва амаль супадае з назвай кнігі Уладзіслава Сыракомлі, выдадзенай 170 гадоў таму. У ёй былі дадзены падрабязныя апісанні Нясвіжа, Міра, Стоўбцаў, Койданава. Аўтар заклікаў вывучаць кожны куточак нашага краю, таму што без гэтага нельга напісаць поўную гісторыю краіны. Гэта прапанавалі зрабіць і сённяшнім краязнаўцам.
На конкурс паступіла 22 работы. У геаграфічным плане прадстаўлены ўсе вобласці Беларусі. Самы малодшы ўдзельнік конкурса вучыцца ў сёмым класе, старэйшы – некалькі гадоў знаходзіцца на пенсіі.
Ад імя аўтарытэтнага журы выступіў галоўны рэдактар “Краязнаўчай газеты” Максім Гальпяровіч, ён прадставіў удзельнікаў конкурса, сказаў, што некаторыя працы будуць апублікаваныя ў газеце.
Узнагароджваў пераможцаў дырэктар музея-запаведніка Дзмітрый Леанідавіч Яшчанка. Ён паабяцаў, што музей-запаведнік і далей будзе праводзіць розныя мерапрыемствы, звязаныя з краязнаўствам, гатовы падтрымаць цікавыя ініцыятывы.
Пад час канцэртнай праграмы Святлана Немагай не толькі прадстаўляла музычныя і паэтычныя творы, яна расказвала пра аўтараў, пра розныя выпадкі з іх жыцця і творчасці. Для удзельнікаў мерапрыемства гэта было як віртуальнае падарожжа ў мінулае.
15 сентября. Битва на Синих Водах
В этот день в 1362 году в битве на Синих Водах армия великого князя Ольгерда разгромила воинские формирования сразу трех татарских ханов.
Просмотров: 20510
13 сентября. Глеб Всеславович
В этот день в 1119 году умер Глеб Всеславович, минский князь.
Просмотров: 9308
12 сентября. Паулина Мядзелка
В этот день в 1893 году родилась Паулина Мядзелка – первая исполнительница роли Павлинки в одноименной пьесе Янки Купалы.
Просмотров: 4489
10 сентября. Композитор Евгений Глебов
В этот день в 1929 году родился белорусский композитор Евгений Глебов.
Просмотров: 3226