У Полацку 24-26 лістапада адбудзецца IV тэатральны фестываль «ЎMOЎNO». На сцэнічных пляцоўках ЦК «Полацк» і Полацкага гарадскога Палаца культуры акцёры аматарскіх калектываў з Беларусі і Расіі прадставяць 12 спектакляў, якія падораць гледачам шырокі спектр эмоцый.
Першы фестываль з'явіўся ў 2019 годзе як першы ў Беларусі міжнародны фестываль монаспектакляў па ініцыятыве Народнага тэатра гістарычнага касцюма «Полацкі зьвяз» пры падтрымцы Полацкага райвыканкама і Полацкага гарадскога Палаца культуры. Удзел у ім прынялі тэатральныя калектывы з 5 краін.
— Кожны год мы імкнемся ўразiць полацкага гледача, старанна падбіраем рэпертуар фестывалю. Калі ў мінулым годзе мы рабілі акцэнт на пластычныя спектаклі, то ў гэтым – аматарскія калектывы прадэмаструюць разнапланавыя пастаноўкі: мюзікл, монаспектакль, пластычны, драматычны, інклюзіўны, лялечна-драматычны спектакль. Кожны глядач знойдзе нешта сваё, – пракаментавала падзею Яўгенія Кавалёва, кіраўнік народнага тэатра гістарычнага касцюма «Полацкі зьвяз».
Фестываль – гэта не толькі магчымасць падарыць полацкім гледачам сустрэчы з цудоўным, але і магчымасць паразмаўляць з калегамі і аднадумцамі, пачуць меркаванні прафесійных экспертаў. Для абмеркавання спектакляў арганізатары фэсту запрасілі ў Полацк Алу Зорыну, заслужанага работніка культуры Расійскай Федэрацыі, рэжысёра, загадчыка Кабінета аматарскіх тэатраў Саюза тэатральных дзеячаў Расійскай Федэрацыі, генеральнага сакратара Расійскага цэнтра Міжнароднай Асацыяцыі аматарскіх тэатраў (AITA/IATA). Акрамя таго, удзельнікаў аматарскіх калектываў чакаюць майстар-класы па біямеханіцы Меерхольда і па сцэнічнай размове, тэлемост: Полацк (Беларусь)–Муданьцзян (Кітай) з удзелам прадстаўнікоў органаў кіравання двух гарадоў, удзельнікаў і гасцей фестывалю.
Арганізатары фестывалю: Полацкі райвыканкам, аддзел культуры Полацкага райвыканкама, Полацкі гарадскі Палац культуры і народны тэатр гістарычнага касцюма «Полацкі зьвяз».
З поўнай афішай «ЎMOЎNO» можна пазнаёміцца на сайце umownofest.by.
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....