У пошуках страчанага: Сёмкаўскі палац

Автор: Cяргей Плыткевіч
Фото: Cяргея Плыткевіча, з адкрытых крыніц

“Восень беларускіх палацаў” – так мог называцца мой фотаальбом, калі б я завяршыў над ім работу. Ідэя нарадзілася гадоў пятнадцаць таму і памёрла праз нейкі час.

Зараз я вырашыў да яе вярнуцца – паказаць тыя палацы і шляхецкія сядзібы, у якіх калісьці віравала жыццё – і было знішчана часам, людзьмі, але нешта захавалася. І менавіта восенню руіны выглядаюць найбольш сімвалічна. А яшчэ іх можна ажывіць, запрасіўшы на фотаздымкі аматараў гістарычнай рэканструкцыі.

Так я і зрабіў у пазамінулую нядзелю ў Сёмкаве.

1 Сёмкава.jpg

Рэшткі палаца і парка знакамітага мінскага ваяводы Адама Хмары.

2 Сёмкава, палац 2.jpg 3 Адам Хмара и яго жонка.jpg Партрэт Адама Хмары і яго жонкі Мар’яны

У мяне быў запланаваны майстар-клас для мясцовых валанцёраў па прыроднай і архітэктурнай фотаздымцы, я прапанаваў Алене Вейнік зрабіць невялічкую фотасесію.

4-A29V1636_1330.jpg

Вось яна з мужам Андрэем каля рэшткаў палаца. Я папрасіў іх уявіць сябе Адамам і Мар’янай і паглядзець на свае былыя ўладанні…

5-A29V1758_1330.jpg

Сумнаватыя здымкі атрымаліся, але чаму тут радавацца?

6-A29V1799_1330.jpg

Алена займаецца стварэннем дызайнерскага адзення, з’яўляецца выдатнай фотамадэллю, так што працаваць з ёй было вельмі лёгка.

7-A29V1806_1330.jpg

Праўда, часу было мала, прыйшлося абмежавацца толькі двумя сюжэтамі.

8-A29V1924_1330.jpg

Здань Мар’яны ў былым яе пакоі.

9-A29V1947_1330.jpg

Тут калісьці былі вокны і дзверы…

10-A29V1882_1330.jpg

Роздум пра несправядлівасць лёсу, пра абыякавасць нашчадкаў.

11-A29V2019_887.jpg

І малітва, каб адносіны да Сёмкаўскага палацава-паркавага комплексу змяніліся…

12-A29V2222_1330.jpg

Я не ўпэўнены, што хтосьці пачуе гэтую малітву, таму завяршаю фотасесію з Аленай яшчэ адным сумным здымкам…

13-A29V2080_1330.jpg

Паркавая алея, якая вядзе да рэшткаў палаца.

14-A29V2237_1330.jpg

Дзеці на электрасамакаце. Гэта Ксенія і Макар Мунц, іх маці працуе настаўніцай у мясцовай школе і была на маім майстар-класе.

15-A29V2283_1330.jpg

Я прапанаваў Ксеніі зрабіць некалькі здымкаў каля муроў былога палаца. Магчыма, Ксенія не ведае гісторыю гэтых мясцін, але ў яе ёсць магчымасць атрымаць неабходную інфармацыю.

16-A29V2313_1330.jpg

Бо ў той жа школе працуе Таццяна Хамянкова, якая робіць усё магчымае, каб вярнуць жыццё ў былы палацава-паркавы комплекс. Менавіта па яе ініцыятыве быў створаны Сёмкаўскі філіял нашага фонда “Планета без межаў”, за мінулы год праведзена мноства мерапрыемстваў. І гэты фотарэпартаж – таксама вынік яе намаганняў…

17-A29V2348_1330.jpg

Я здымаю Таццяну ў адзенні настаўніцы пачатку двадцатага стагоддзя, у той час на мясцовым бровары працаваў Іван Луцэвіч, які нам вядомы як Янка Купала.

Ці магла такая прывабная паненка сустрэцца з будучым народным паэтам Беларусі?

18-AJ3I0111_1330.jpg

Антаніна Малама ў ролі мясцовай сялянкі. Так і чытаецца па яе вачах: “Далоў паноў! Цяпер гэта ўсё наша!”

19-A29V2493_1330.jpg

А вось маладыя ўдзельнікі танцавальных вячорак у Сёмкаве настроены менш катэгарычна.

21-AJ3I0141_1330.jpg

Зразумела, у іх усё жыццё яшчэ наперадзе. І ёсць надзея, што яно будзе добрым.

Менавіта таму я і завяршаю свой фотарэпартаж аптымістычным здымкам.

22-AJ3I0152_1330.jpg

Уявім матулю, якая глядзіць на сваю дачку ці сына і таксама жадае ім самага найлепшага?

P.S. Мы вырашылі зрабіць ТОП-10 палацава-паркавых комплексаў Беларусі, якія знаходзяцца ў занядбаным стане, але маюць выдатныя перспектывы стаць цікавымі турыстычнымі аб’ектамі. Пра Сёмкаўскі палац мы стварылі асобны інтэрнет рэсурс semkava.planetabelarus.by. Пра астатнія плануем падрыхтаваць грунтоўныя гістарычныя матарыялы і зрабіць фотаздымкі. Сярод прэтэндэнтаў палацы і сядзібы Умястоўскіх у Жамыслаўлі, Гільзенаў у Асвеі, Чацвярцінскіх у Жалудку, Навіцкіх у Савейках, Храптовічаў у Шчорсах, Герардаў у Дзем’янках, Хамінскіх у Альшэва, Сулістроўскіх у Камарова, Слатвінскіх у Раванічах і гэтак далей.

Ёсць жадаючыя падтрымаць праект?



Самые популярные Самые обсуждаемые