Сёмага студзеня 2023 года, Браслаўскі раён, мінус васемнадцаць, сонца.
Любы прыродны і краязнаўчы фатограф радуецца такому надвор’ю і стараецца выкарыстаць яго на ўсе сто працэнтаў. Але калі мароз суправаджаецца моцным ветрам, то большая верагоднасць знайсці штосьці прыгожае каля вады. Я вырашаю з’ездзіць на раку Вята – там знаходзіцца адзін з самых эфектных у Беларусі вадаспадаў.
Па дарозе знаходжу яшчэ адно экзатычнае месца.
Гэта таксама вынік дзейнасці чалавека – побач з кустамі і дрэвамі стаіць ваданапорная вежа, з якой цячэ вада.
Можна было б гаварыць пра безгаспадарчасць ці недасканальную тэхналогію ў нашай жывёлагадоўлі, але мне больш цікава скарыстацца вынікамі чалавечай дзейнасці.
Прыгожа, ці не так? Зрэдку такія ледзяныя галінкі могуць атрымацца і ў дзікай прыродзе.
А вось зімовыя кветачкі на лёдзе раней пры моцным марозе сустракаліся даволі часта.
Вадапад Вята.
Пад’ехаць да яго было немагчыма, прыйшлося паўкіламетра ісці пешшу.
Пры халодным надвор’і і моцным ветры задавальненнем такую прыгоду не назавеш, але вынік, мне здаецца, цікавы.
Асабліва ўражвае кароткае відэа. Як думаеце, якая б музыка больш за ўсё да яго падыходзіла? Раптам сярод чытачоў ёсь людзі, у якіх ёсць неабходнасць праілюстраваць іх творы? У мяне такіх відэазамалёвак многа, можам разам прадстаўляць прыгожую Беларусь.
А пакуль мы едзем у Верхнедзвінскі раён, каб сфатаграфаваць навагоднюю аздобу турыстычнага комплекса “Красны Бор”.
Красны бор – лепшае ў Беларусі месца для фотапалявання. Гэта ўжо зусім іншая тэма, але ласіха сустрэлася нам па дарозе і на яе прыкладзе можна паказаць, як тут праходзяць джып сафары.
Я здымаю ласіху, Наташа мяне. На аленяў ужо не звяртаю ўвагу, бо стаяць яны напружаныя, фон не самы лепшы.
А вось партрэтам ласіхі падзялюся. Сышла яна з дарогі і спынілася. Альховыя галінкі, безумоўна, кадр псуюць, але ілюстраваць фотапаляўнічую сітуацыю ў гэтым кавалачку Беларусі ён можа.
Бераг ракі Свольна. Таксама ёсць адчуванне, што на вуліцы холадна.
А вось з туркомплексам мне не пашанцавала. Спецыяльна прыехалі сюды вечарам, каб сфатаграфаваць гасцініцу і катэджы са святочным асвятленнем.
А на дрэвах зусім няма снегу, казачную прыгажосць не перадаць…
З другога боку, сёняшні вечар намнога лепшы за навагодні, калі феерверк быў пад дажджом.
Так што не трэба жаліцца, лепш шукаць прыгажосць побач.
Месяц над возерам Белае-Дабраплёсы.
Бабровая плаціна.
А гэта мастацкія творы, зробленыя бабрамі і Дзедам Марозам.
У чарговы раз я пераконваюся, што прырода – самы лепшы мастак!
Инфраструктура
Природная жемчужина Беларуси, эталон лесисто-озерных и болотных ландшафтов, заказник «Освейский» был создан в 2000 году.
Инфраструктура
Ландшафтный заказник «Красный бор», чья общая площадь превышает 34 000 га, является одним из самых больших в...
5 августа. Клецкая битва
В этот день в 1506 году произошла знаменитая Клецкая битва между войсками ВКЛ и крымскими татарами.
Просмотров: 10164
Анастасия Слуцкая
Историки считают, что знаменитая княгиня родилась в 1473 году. Точнее дату ее рождения определить не удалось.
Просмотров: 10101
8 августа. Ставка в Могилеве
В этот день в 1915 году Ставка Верховного главнокомандующего вооруженными силами Российской империи переведена из Барановичей в Могилев.
Просмотров: 6396
6 августа. Первая Библия
В этот день в 1517 году Франциск Скорина издал в Праге первую белорусскую Библию.
Просмотров: 4445