Да 250-годдзя са дня будаўніцтва палаца ў Сёмкаве засталося менш года. Ідзе падрыхтоўка да святкавання. А пакуль мы працягваем серыю міні-фестываляў "Х_мара".
Сёння чарговая сустрэча прымеркавана да 145-годдзя з дня наведвання Сёмкава знакамітым беларускім мастаком і музыкам Напалеонам Ордай. 9 (21 па новым стылі) ліпеня 1876 года творца зрабіў малюнак палаца.
Вось так палац у Сёмкава выглядаў 147 год назад.
Такі выгляд мае зараз.
Але ў Сёмкаве ёсць людзі, якія мараць пра адраджэнне палаца і вельмі прыгожага парка. Яны выступілі ініцыятарамі стварэння філіяла рэспубліканскага фонда развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды “Планета без межаў”.
Традыцыйна мерапрыемства пачнецца з гістарычнай экскурсіі па сядзібна-паркавым комплексе Сёмкава. “Мэта нашых экскурсій, – расказвае гід і каардынатар праекта Таццяна Хамянкова, – не толькі папулярызаваць гісторыю гэтага ўнікальнага кутка пад Мінскам, але і аб'яднаць мясцовую супольнасць вакол пытання захавання, пераасэнсавання і надання актуальнага прызначэння гісторыка-культурнай спадчыне".
Тым жа часам батанік, фізіёлаг, магістр рэабілітацыі Алесь Спіцын правядзе экскурсію "Кветкі і зёлкі сядзібных палёў", пасля якой слухачы змогуць атрымаць парады па рэабілітацыі зёлкамі і назбіраць раслін для ўласнай "зялёнай аптэкі". Гэтым разам адначасова з Алесем экскурсію будзе весці фларыст-дызайнер Юлія Антух, якая зверне ўвагу гасцей на хараство палявых кветак. Жадаючыя пасля экскурсіі змогуць паўдзельнічаць ў ткацтве адмысловага габелена з кветак!
Гэтым майстар-класам мы распачынаем цыкл сустрэч па фларыстыцы, які плануецца праводзіць у Сёмкава напрацягу года.
Арганізатары фестывалю вырашылі зрабіць своеасаблівую рэканструкцыю таго дня: праз 145 гадоў ля муроў палаца зноў будуць маляваць! Мастачка Анастасія Балаш разам з юнымі аматарамі выяўленчага мастацтва зладзіць пленэр "Малюй, як Орда".
Кульмінацыяй мерапрыемства стане прэзентацыя праекта "Напалеон Орда. Шляхетная гаворка".
Мастачка Анастасія Балыш і музыказнаўца Святлена Немагай прадставяць гледачам... стыкеры! Анастасія так тлумачыць гэта неардынарнае рашэнне: "У мяне ёсць план зрабіць серыю стыкераў, прысвечаных выбітным асобам Беларусі. Напалеон Орда адкрывае серыю. Гэты стыкер-пак прымеркаваны да 145-годдзя візіту мастака ў Сёмкава.
Ідэя ўзнікла падчас майго першага візіту ў Сёмкава. Вельмі ўразіла, з якой пашанай ставяцца арганізатары імпрэзы да гістарычнага мінулага, з якім гонарам распавядаюць пра былых гаспадароў палаца Адама і Марыяну з роду Хмараў. Інтэлігентна, годна, шляхетна!
Вельмі захацелася падзяліцца з асабістым атачэннем атрыманымі ўражаннямі.
Цікавай была праца з музыказнаўцай Святленай Немагай. Яна падняла архіў лістоў Напалеона Орды да Міхала Агінскага (унука Міхала Клеафаса Агінскага). У стыкер-паку выкарыстоўваюцца цытаты вядомага мастака і кампазітара, а таксама выслоўі, характэрныя для шляхетнай гаворкі таго часу. Спецыяльна для гэтага праекта намаляваны партрэты Напалеона Орды, яго сястры Гартэнзіі Орды, а таксама сярод стыкераў можна ўбачыць выявы краявідаў, намаляваных рукой Напалеона Орды".
Запрашаем у Сёмкава!
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....