pl | de | by | en

У «віцебскіх Курапатах» паставілі 4-мэтровы крыж памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў

Ссылка: Радыё Свабода

Мэталічны крыж устаноўлены на ўскрайку лесу каля вёскі Хайсы, дзе роўна тры гады таму былі знойдзеныя чалавечыя парэшткі ў невядомых масавых пахаваньнях.

2.jpg

Усталяваньне крыжа

Вышыня крыжа — больш за 4 мэтры, і яго добра відаць з шашы Віцебск — Гарадок, а таксама ад чыгункі, якая ідзе ўздоўж лесу. Мэмарыяльны крыж, пастаўлены 12-га лістапада, зьяўляецца пачаткам маршруту, адзначанага паказальнікамі: кіруючыся імі, кожны ахвотны можа самастойна наведаць мэмарыял.

3.jpg

Указальнікі

З 2014 году ў «расстрэльным лесе» актывісты ініцыятывы «Хайсы» паставілі 34 крыжы. Першыя пяць былі зьнішчаныя невядомымі вандаламі, але потым адноўленыя.

27 крыжоў было пастаўленыя каля вялікіх ямін, дзе на працягу трох гадоў знаходзілі парэшткі — косьці і чарапы з кулявымі адтулінамі, а таксама фрагмэнты вопраткі і абутку.

4.jpg

Крыжы ў лесе

Яшчэ 7 крыжоў сымбалічныя, іх паставілі на ўваходзе ў «расстрэльны» лес з розных бакоў.

5.jpg

Тры крыжы на ўваходзе ў лес з боку вёскі Хайсы



6.jpg

Шыльда на цэнтральным крыжы

Неабыякавым грамадзянам удалося вызначыць імёны дзьвюх імаверных ахвяраў, расстраляных у гэтых мясьцінах. Паводле сьведчаньняў старажылаў, расстрэлы ў лесе каля вёсак Хайсы і Дрыкольле адбываліся рэгулярна на працягу 1937-38 гадоў. Актывісты сабралі каля 40 сьведчаньняў пра сталінскія расстрэлы ў гэтых мясьцінах. Але мясцовыя ўлады не бяруць іх пад увагу і адмаўляюцца ўшаноўваць памяць ахвяраў.

7.jpg

Сымбалічная магіла ў лесе

Памінальныя імпрэзы, а таксама рэгулярныя ўпарадкаваньні гэтых мясьцінаў ладзяць толькі віцебскія актывісты.

8.jpg

Тут пачынаюцца «віцебскія Курапаты»


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
В центре Витебска восстановят старинный костел

Многие города славятся своим историческим центром. Именно он

Статьи
Новую синагогу в Витебске украсили репродукции витражей Марка Шагала

В Витебске — городе, подарившем миру Марка Шагала, — недавно

Статьи
Як у Віцебску мог з’явіцца археалагічны музей, аналагаў якому не было б у свеце

Амаль усе будынкі ў гістарычным цэнтры горада – новабудоўлі,

Самые популярные Самые обсуждаемые