«Я лічу, што нарадзіўся ў той час і, канешне, толькі ў гэтай краіне павінен быў нарадзіцца. І калі б у мяне быў такі выбар, я б не сумняваўся і сказаў: толькі тут, менавіта тут. І менавіта на Вушаччыне».
Гэтыя словы належаць народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну, які з дзяцінства памятаў азёры Ваўчо і Вечалле, яны знаходзяцца зусім побач з Ушачамі.
Вось так азёры выглядаюць цяпер.
Возера Ваўчо
Возера ВечаллеАле цікава тое, што ні гэтыя, ні многія іншыя ушацкія азёры чамусці не карыстаюцца папулярнасцю ў турыстаў. Людзі едуць у Мядзельскі раён, Браслаўскі, праміная Ушацкі, накіроўваюцца ў Расонскі або Полацкі. У суседнім Глыбоцкім раёне створана цэлае аб’яднанне аграсядзіб, а ў Ушацкім – цішыня і ў гэтым турыстычным накірунку. Чаму?
У той жа час на “Планеце Беларусь” ужо зараз змешчана семдзесят восемь ушацкіх азераў. Можа ёсць сэнс прадставіць самыя цікавыя з іх?
Озеро БорковщинаПачнем з найбольш вядомых азер Боркаўшчына і Доўжына.
Паміж імі праходзіць дарога Лепель – Ушачы, побач знаходзіцца санаторый “Лясныя азёры”. Для большасці адпачываючых, магчыма, менавіта з гэтымі азёрамі асыцыіруецца ушацкі край.
Возера ДоўжынаАле мы памятаем пра іншых знакамітых людзей, якія нарадзіліся ў Ушацкім раёне. У першую чаргу – гэта народны пісьменнік Васіль Быкаў.
Возера Вялікае Уклейна знаходзіцца недалёка ад вёскі Бычкі, дзе можна наведаць хату-музей народнага пісьменніка. Няма сумневу, што Васіль Быкаў бываў на гэтым возеры.
Возера Ветчынскае можа пахваліцца тым, што яно бліжэй за іншых да радзімы народнага паэта Пятруся Броўкі, яго хата-музей знаходзіцца ў вёсцы Пуцілкавічы. А яшчэ на беразе Ветчынскага ёсць дом паляўнічага, у вёсцы Ветча жыве наш сябар Юрый Акудовіч.
Цікава з вышыні выглядае возера Вечыца, якое знаходзіцца зусім побач з дарогай Ушачы – Вялікія Дольцы. На дальнім плане праглядваецца рака Ушача, возера Вялікае Існа.
Возера Вяркудскае змяшчаецца на ўсходняй частцы Ушацкага раёна.
Побач з ім знаходзіцца вельмі маляўнічае возера Чарсвяцкае з некалькімі астравамі.
Вось так выглядае адзін з іх зімой.
На поўдні Ушацкага раёна ёсць возера з прыгожай назвай Звонь.
Ад іншых яно адрозніваецца выспамі незвычайнай формы.
Каля вёскі Замошша увагу прыцягвае аднайменнае возера.
Цікава, што на мапах яно пазначана як адно вялікае, а на самой справе там два возеры з вузенькім перашыйкам. У Замошшы, дзе з возера выцякае рака Ушача, захавалася вадзяная мельніца, а на вясковых могілках некалькі каменных крыжоў. Выглядаюць яны вельмі маляўніча, побач курганныя пахаванні.
Возера МурогіКрыху вышэй па цячэнню рака Ушача звязвае азеры Мурогі, Тартак, Царкавішча.
Возера Тартак
Возера Царкавішча, за ім Тартак – з маленькай выспай.
Возера Пліна. Менавіта для мяне яно ўскалыхвае рамантычныя студэнцкія успаміны. У далекім 1979 годзе мы былі на бульбе ў вёсцы Двор Пліна, днем працавалі, а вечарамі хадзілі на дыскатэкі ў суседнюю вёску Селішча.
Тады і ўявіць не маглі, што зусім побач з мемарыльным комплексам “Прарыў” знаходзіцца такое прыгожае азярко Плітнец.
І ў Селішчы не ведалі, што там ёсць руіны касцёла Святой Веранікі былога бернардынскага манастыра і зусім недалёка вёска Бычкі, у якой нарадзіўся Васіль Быкаў…
Возера Селішча
Возера Матырына знаходзіцца на поўначы Ушацкага раёна.
Але найбольшая канцэнтрацыя азёраў на ўсходзе Ушацкага раёна. Сярод іх доўгімі паўвыспамі выдзяляецца возера Паульскае.
Яно выдатна выглядае ў розную пару года і дня.
Пад час здымкаў ушацкіх цікавостак розныя здараліся сітуацыі.
Напрыклад, каля гэтага возера Демінец праходзіць дарога, але ў той зімовы дзень быў такі галалёд, што я ледзь да яго даехаў.
Возера Мосарскае. Многія падарожнікі ведаюць вёску Мосар у Глыбоцкім раёне. Ушацкі раён таксама можа пахваліцца возерам з такой назвай.
Возера Перыльнае каля ракі Ушача.
Гэтае лясное возера называецца Упірог.
А гэтае – Чорная урода. Адкуль такія назвы – не ведаю. Спадзяюся, пачнем рэкламаваць Ушаччыну, даведаемся пра яе яшчэ больш.
Возера Воршына
Возера Паўазер’е – адно з самых вялікіх у раёне. Чаму для яго не хапіла поўнай назвы – не ведаю.
Возера Рукшанскае
Бераг возера Атолава, напэўна, можа прэтэндаваць на самую ізвілістую берагавую лінію сярод усіх азёр Беларусі.
З вышыні возера вельмі прыгожае.
Але самым фантастычным выглядае возера Крывое.
Калі тут падымаешся ў вышыню, складваецца ўражанне, што гэта не Беларусь. Але факт ёсць факт – на возеры Крывым можна здымаць не толькі прыгожыя панарамы, але і сцэнкі з марскога жыцця.
Бачыце маленькі карабель, які ў бушуючым моры спрабуе прайсці паміж двумя выспамі?
А мы вяртаемся да назвы матэрыяла і паказваем самыя сардэчныя куточкі Ушацкага раёна.
Возера Язна, выспу-сэрца заўважылі?
Вакол вёскі Красная Горка ёсць некалькі азёраў.
Сярод іх і Астравіта.
Сэрца бачыце?
А самая ідэальная выспа-сэрца на возеры Усая.
Які яшчэ раён у Беларусі можа пахваліцца аж трымя выспамі ў выглядзе сэрца?
Хіба гэта не нагода зрабіць з Ушацкага раёна прывабны турыстычны рэгіён?
15 сентября. Битва на Синих Водах
В этот день в 1362 году в битве на Синих Водах армия великого князя Ольгерда разгромила воинские формирования сразу трех татарских ханов.
Просмотров: 20511
13 сентября. Глеб Всеславович
В этот день в 1119 году умер Глеб Всеславович, минский князь.
Просмотров: 9309
12 сентября. Паулина Мядзелка
В этот день в 1893 году родилась Паулина Мядзелка – первая исполнительница роли Павлинки в одноименной пьесе Янки Купалы.
Просмотров: 4489
10 сентября. Композитор Евгений Глебов
В этот день в 1929 году родился белорусский композитор Евгений Глебов.
Просмотров: 3226