Ru
En Bl

«ВКЛ ганарымся, да РП ставімся крытычна». Как презентовали «Историю белорусской государственности»

Автор: Снежана Инанец
Фото: TUT.BY
Ссылка: TUT.BY

В Минске презентовали первый том «Истории белорусской государственности». Со следующего учебного года такую дисциплину могут начать преподавать в вузах страны вместо истории Беларуси, говорят ученые. Научное издание в пяти томах расскажет, откуда взялись белорусы, как создавали свое государство и что влияло на этот процесс. Будет там и про белорусов в древности, и про ВКЛ, и про Речь Посполитую, и про БНР.

TUT.BY выбрал самые интересные тезисы о белорусской истории от авторов книги.

lakiza.jpg

Заместитель директора по научной работе Института истории НАН Беларуси Вадим Лакиза и заведующая Центром археологии и древней истории Института истории НАН Беларуси Ольга Левко с первым томом «Истории белорусской государственности»

«Беларусы вельмі доўга баяліся пра сябе сказаць»

«История белорусской государственности» — это научная работа в пяти томах, первый из которых презентовали сегодня в Минске. Над первым томом работали 29 авторов: ученые Института истории НАН Беларуси, а также Белгосуниверситета, Гродненского госуниверситета имени Янки Купалы, Могилевского госуниверситета имени Аркадия Кулешова.

На презентации подчеркнули, что издание основано на фактах, исторических документах из архивов Европы, России и на белорусском взгляде на формирование нашей государственности.

— Мы вельмі доўга былі такімі… баяліся самі пра сябе сказаць, каб пра нас не казалі, што мы хвалімся, — заявил заведующий центром Института истории НАН Беларуси, доктор исторических наук и профессор Валентин Голубев. — І пра нас гаварылі — палякі, літоўцы, рускія, украінцы, — гаварылі так, як яны хацелі. Я паважаю нашых суседзяў, але калі яны гаварылі пра нашую сумесную гісторыю, яны заўсёды на першае месца ставілі сябе. Мы не пісалі беларусацэнтрычную гісторыю дзяржаўнасці, але мы апісвалі ролю свайго этнасу, ролю нашых дзеячаў такой, як яна была… Улічвалі і палітычныя складнікі, і вайсковыя. Эканамічных менш, затое ёсць канфесійныя. Гэтая кніга — добрая цагліна ў падмурку моцнай беларускай дзяржавы. Добрая цагліна ў выхаванні — нармальным, нацыянальным дэмакратычным выхаванні — беларускага этнасу. Калі б я трыццаць гадоў таму прачытаў такую кнігу, я б і па жыцці па-іншаму ішоў.

Первый том пока вышел небольшим тиражом в 500 экземпляров в издательстве «Белорусская наука». Он охватывает историю белорусской государственности от древности до конца XVIII века. Во втором томе, который выйдет в феврале, будет описана история с конца XVIII до начала XX века. Третий том расскажет о событиях советского периода с 1917 по 1934 год, четвертый — о событиях Второй мировой, Великой Отечественной войн и о послевоенном возрождении. Пятый том — события истории Беларуси с 1954 года до современности.

Монографию позже издадут и на белорусском языке. Ее планируют переводить на английский, французский и другие языки мира.

istoriya.jpg

«За тысячу гадоў ніколі не былі каланіяльнай тэрыторыяй»

Академик-секретарь отделения гуманитарных наук и искусств НАН Беларуси, доктор исторических наук, профессор Александр Коваленя напомнил знаменитый тезис о сложности географического положения Беларуси.

— Cкладанасць набыцця нашай дзяржаўнасці звязана з геапалітычным становішчам на карце Еўропы. Мы стаім, з аднаго боку, на духоўным разломе, а з другога — на перакрыжаванні шляхоў зносін з поўначы на поўдзень, з усходу на захад. Менавіта тут, як у кроплі вады, адбілася ўсё тое, што адбывалася на еўрапейскай прасторы. У гэтай кнізе, у першым томе, якраз і паказаны весь той складаны шлях, які прайшлі тысячы пакаленняў беларускага народа, каб сёння жыць у светлай, незалежнай Рэспубліцы Беларусь. Што мне падаецца знакавым? Мы гаворым, што гістарычны вопыт сведчыць пра тое, што больш чым за тысячагадовую гісторыю фарміравання беларускай дзяржаўнасці Беларусь ніколі не была каланіяльнай тэрыторыяй. Беларускі этнас, знаходзячыся ў складзе Кіеўскай Русі, Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, заўсёды выступаў як складаная частка дзяржаваўтвараючага працэсу. І мы павінны гаварыць, што мы не проста талерантны народ, а мы народ, які наперакор усім цяжкасцям і складанасцям захаваў сваю мову, культуру, традыцыі, звычаі і набыў сваю дзяржаўнасць.

«Антраполагі аднавілі выгляд беларускага шахцёра, які жыў 5 тысяч гадоў назад»

Книга начинается с моментов, которые в древности были важными для формирования белорусской государственности. Ученые постарались отметить все важнейшие этапы заселения Беларуси.

— Мы дакладна сёння ведаем, што першыя людзі на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца каля 100 тысяч гадоў таму назад, і гэта паказана ў томе. Але дзякуючы навейшым археалагічным даследаванням, сёння ўжо можна сцвярджаць, што на поўдні Беларусі першыя людзі з’яўляюцца каля 250 тысяч гадоў назад. У Іванаўскім раёне адкрыты новыя месцазнаходжанні крамянёвых артэфактаў. Значыць, гэта адно з самых старажытных месцаў будзе на тэрыторыі Еўропы, — сообщил замдиректора по научной работе Института истории НАН Беларуси, кандидат исторических наук, доцент Вадим Лакиза.

Ученый сообщил, что в научном издании можно найти интересные работы белорусских антропологов. Например, им удалось показать, как выглядел шахтер, живший на территории Беларуси около пяти тысяч лет назад. Реконструкцию антропологи сделали на основе археологической находки: захоронения шахтера в одной из Красносельских шахт по добыче кремня. Его возраст — третье тысячелетие до нашей эры, то есть около пяти тысяч лет назад.

«Нам никто не дал государственность в IX веке. Мы это сделали сами»

Заведующая Центром археологии и древней истории Института истории НАН Беларуси, доктор исторических наук, профессор Ольга Левко рассказала о разговоре с Александром Лукашенко, который случился у нее два года назад.

— Президент спросил: «Вот вы говорите, что у нас с середины IX века начала формироваться государственность. Кто ее нам сформировал? Кто ее нам дал?»

И я ему тут же ответила: «Никто. Мы это сделали сами». Это произошло в процессе развития народа, который заселял территорию Беларуси в тот период. Но одно дело ответить «мы сами», а другое дело — обосновать и доказать, что это действительно произошло на нашей территории благодаря населению, которое здесь проживало, — объяснила ученая.

У белорусских ученых нет сомнений в том, что в древнее время, когда на славянских землях вырисовалось три крупных центра (Новгород, Киев и Полоцк), Полоцк был не подчиненным, а равнозначным в политическом отношении двум другим.

«ВКЛ ганарымся, да Рэчы Паспалітай ставімся крытычна»

Какую роль белорусские ученые в формировании нашей государственности отводят, например, Великому княжеству Литовскому и Речи Посполитой? Профессор НАН Беларуси Валентин Голубев кратко ответил на этот вопрос.

— Вялікае княства Літоўскае — гэта новае дзяржаўнае ўтварэнне на нашых тэрыторыях, якое было пасля Полацкага княства. Гэта дзяржава, большая па плошчы, насельніцтву, мацнейшая па ўнутранай і знешняй арганізацыі. Але калі пра Полацкае княства мы можам сказаць, што гэта дзяржава протабеларусаў, то ВКЛ — гэта дзяржава тых этнасаў, якія ў ім тады жылі. Але былі два асноўныя этнасы, якія тую дзяржаву стварылі, і пра гэта ў Статутах княства Літоўскага падкрэслівалася: гэта Літва і Русь, цяперашнія літоўцы і цяперашнія беларусы, — отметил ученый. — Гэта наша дзяржава, у якой наш этнас меў большую тэрыторыю, быў большы па колькасці, у якой пераважала наша культура, дзяржава працавала на нашай мове, на нашых юрыдычных традыцыях. Але мы не гаворым так, як літоўцы, якія сказалі, што гэта — літоўская дзяржава. Мы маглі б сказаць, што гэта беларуская, а потым ужо літоўская. Але мы гаворым так, як тады сказалі нашы продкі, — што гэта дзяржава двух этнасаў. Мы ганарымся гэтай дзяржавай, але ацэньваем так, як было.

Речь Посполитую как государственное образование белорусские историки оценивают критически.

— Мы нічога не адмаўляем са сваёй гісторыі: як было, так было. Але, на жаль, калі ў Вялікім княстве Літоўскім мы ў большасці выпадкаў займалі лідыруючыя пазіцыі, то Рэч Паспалітая была дзяржаўным утварэннем, дзе наша палітычная эліта не заўсёды была на першых месцах, мякка скажу. За ўсе падзелы Рэчы Паспалітай нашаму этнасу прыходзілася вельмі цяжка…

Валентин Голубев добавил, что белорусам пришлось выживать в полиэтнических государствах, и это отражено в «Истории белорусской государственности».

— Тыя войны, якія былі ў XVII стагоддзі, нам вельмі пашкодзілі: Казацка-сялянская вайна, якая прыйшла з Украіны, і вайна, якую пачала Маскоўская дзяржава супраць нашай — і забрала 53% насельніцтва… Вельмі вялікія цяжкасці былі, але мы паказалі, што наш этнас і з элітай, і з простымі людзьмі. Мы здолелі выйсці з гэтага крызісу і захаваць гэты стрыжань, ну а потым ужо, у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, нашы продкі ўжо змаглі пабудаваць нацыянальную дзяржаву — Беларусь.

«Мы даказалі, што маем сваю дзяржаўнасць. Не ўзялі чужога, але і свайго нікому не аддаем»

Ученый припомнил ситуацию, которая была, когда принималась Конституция Республики Беларусь.

— Колькі было спрэчак, каб упісаць у прэамбулу, што мы прымаем канстытуцыю, абапіраючыся на шматвяковую гісторыю беларускай дзяржаўнасці. І людзі, дэпутаты, палітыкі, вучоныя гаварылі: «Ну а якая яна шматвяковая? Растлумачце»… Бо быў у нас такі казус: калі была абвешчана Рэспубліка Беларусь, у Францыі выйшаў артыкул, што Беларусь утворана ў 1919 годзе. І Міністэрства замежных спраў вымушана было нават пратэст пэўны выказваць, што гэта няпраўда. Ну а нам у адказ спаслаліся на буклет, які распаўсюджвала Міністэрства замежных спраў БССР, і сапраўды там было напісана: «Белорусская ССР образована 1 января 1919 года», — рассказал Валентин Голубев. — Мы даказалі, што мы маем сваю дзяржаўнасць, даказалі гэта абгрунтавана. Мы не ўзялі ні кропелькі чужога, але мы нічога і свайго нікому не аддаем. Інстытут гісторыі распрацаваў вельмі добрую канцэпцыю. Мы пішам пра гістарычныя формы беларускай дзяржаўнасці, якія былі да Беларускай Народнай Рэспублікі, а далей — пра нацыянальныя формы дзяржаўнасці: Беларуская Народная Рэспубліка, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка і Рэспубліка Беларусь.

Напомним, что летом 2018 года депутат Палаты представителей Игорь Марзалюк хвалил курс с таким же названием и говорил, что он станет обязательным для всех университетов страны.

— Гісторыя беларускай дзяржаўнасці, напісаная вялікая манаграфія ў Інстытуце гісторыі, — гэта адна праца. Падручнік, які зараз рыхтуе калектыў аўтараў на чале з Вадзімам Гігіным і Ігарам Марзалюком, — гэта іншае выданне. Але мы спадзяемся, што яны будуць выкарыстоўваць і тыя дасягненні, якія тут ёсць, у нас. Тое, што з наступнага года ў вышэйшых навучальных установах замест гісторыі Беларусі будзе выкладацца гісторыя беларускай дзяржаўнасці, гэта амаль ужо вырашана. Гісторыю Беларусі вучаць у школах, а ў вузах ужо можна глядзець больш шырока. І гадзін дабаўлена, — отмечают ученые.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Видеоролики о Беларуси, чтобы интересно рассказать о родной стране

Беларусь, как настоящая «терра инкогнита», вызывает у иностранцев столько вопросов, что иногда простым объяснением не

Статьи
Сергей Плыткевич: «Белорусская живучесть – та черта, которая позволяет нам оставаться на плаву!»

7 августа исполняется 55 лет фотохудожнику, журналисту, издателю, директору Фонда дикой природы «Красный Бор» Сергею

Статьи
10 идей для туристов, которые хотят лучше узнать Беларусь

Мы подобрали места в стороне от хорошо известных турмаршрутов, куда будет интересно съездить зарубежным гостям.

Статьи
Жизнь рода Радзивиллов и Новогрудчина XIX века. Узнаем белорусскую историю в… театрах

Узнавать о прошлом родной страны можно не только по страницам учебников. Мы собрали несколько постановок, где

Самые популярные Самые обсуждаемые