Ru
En Bl

Як кахалася шляхта і чаму ліцьвінак лічылі распуснымі

Фото: Радыё Свабода
Ссылка: Радыё Свабода

Выйшла кніга пра сэкс у ВКЛ.

Здараўся нават групавы сэкс, а за здраду ў шлюбе маглі пакараць сьмерцю. Кандыдатка гістарычных навук з Горадні Натальля Сьліж апублікавала другое дасьледаваньне пра сэкс і каханьне ў ВКЛ. Кніга называецца «Культура сэксуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стагодзьдзях».

sliz.jpg

Яе ранейшая праца «Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI–XVII стст.» выйшла ў 2015 годзе і закранала ў асноўным пазашлюбныя стасункі і шлюб. Цяпер Натальля Сьліж узялася за сэксуальнае жыцьцё шляхты і прасталюдзінаў у шлюбе і па-за ім. Гаворым з дасьледчыцай пра сэкс у ВКЛ.

— Наколькі было разнастайным сэксуальнае жыцьцё нашых продкаў? Напрыклад, у выбары партнэраў...

— Прасачыць, хто, з кім і як, і сёньня цяжка. У тыя часы, было прынята, што найперш гэта шлюбны партнэр. З другога боку, маглі быць партнэры да шлюбу, пазашлюбныя стасункі. Мужчынам было прасьцей, бо няма наступстваў у пляне цяжарнасьці. Гэта і наведваньне публічных дамоў, і вандроўкі. Гэта таксама залежала ад сацыяльнага статусу, шляхта сабе магла больш дазволіць. Таксама залежала ад маральных якасьцяў. Бывала, што здрадзіў жонцы адзін раз, а нехта меў ненармаваныя адносіны: і з чэлядзьдзю, і з прастытуткамі.

Сяляне былі моцна загружаныя, былі прыгонныя, яны мелі нашмат менш магчымасьцяў, мала перасоўваліся, а ў лякальным асяродзьдзі, каб ніхто ня ведаў, не атрымаецца. Здрада несла непрыемнасьці.

За здарду маглі пакараць сьмерцю

— Ці моцна асуджалі здраду?

— Калі гэта даходзіла да суду, то ў судзе дакладна асуджалася. Быў выпадак, калі мешчанін здрадзіў зь сястрой жонкі, тая нарадзіла дзіця і забіла яго. Безумоўна, такія рэчы асуджаліся. Такой цяжарнасьці імкнуліся пазбавіцца. Сямейныя здрады правакавалі скандалы. Гэта быў удар па рэпутацыі.

Ніхто не хацеў псаваць рэпутацыю і разводам. За шлюбную здраду існавала сьмяротнае пакараньне, і былі выпадкі, калі яно выконвалася.

— Сьмяротнае пакараньне за здраду прымянялася больш да жанчын ці да мужчын?

— Сустракаюцца і такія, і такія выпадкі. Гэта залежала ад таго, наколькі настойваў пакрыўджаны бок. Калі ішлі да канца, асуджалі на сьмерць. Адносна і жанчын, і мужчын былі прысуды і са сьмяротнай карай, і без.

— Ці былі тады якія-небудзь сродкі кантрацэпцыі?

— Яны былі даволі сумнеўныя. Былі расьлінныя, быў перарваны палавы акт. Нейкіх прататыпаў прэзэрватываў ці хімічных сродкаў не было. Сэксуальная адукацыя залежала ад узроўню агульнай. У сялянскім асяродзьдзі яна была значна меншая. Колькасьць дзяцей і ў сялянскай, і ў шляхецкай сям’і была вялікая.

Асуджаліся «грахоўныя позы»

— А наколькі разнастайным быў сэкс паміж партнэрамі?

— Існаваў і групавы сэкс, і ў пляне тэхнік у дакумэнтах сустракаецца, што быў і аральны, і анальны сэкс, і варыяцыі ў позах былі. Пры споведзі перапытвалі і асуджалі «грахоўныя позы». Поза 69 была грахоўнай, ззаду — гэта быў грахоўны варыянт, вершніца — таксама. Неграхоўным лічылася хіба «місіянэрская» поза — і толькі для таго, каб зрабіць дзіця.

— Ці былі нейкія вядомыя героі-палюбоўнікі?

— Да летапісу дайшло імя Жыгімонта Аўгуста, там адкрыта пішацца, што ён быў «вельмі схільны да жанчын». Пра Барбару казалі, што сьпярша ў іх быў сэкс, і толькі пасьля шлюб. Ян Доўгаш паведамляе, што ў Вітаўта быў гарэм і ён вельмі любіў жанчын.

Згадваюць прыгоды Багуслава Радзівіла, ён быў пры францускім двары і там зьбіраўся ажаніцца з набліжанымі да яго асобамі. Быў заўважаны ў двубоях. Сабе такое маглі дазволіць людзі вышэйшага сацыяльнага статусу, бо яны былі ня ўключаныя ў штодзённую працу і мелі час заляцацца. Камусьці была важная палітыка, а хтосьці з вышэйшых чыноў займаўся жанчынамі.

Жонка магла проста зьехаць ад мужа

— Ці лёгка было скасаваць шлюб?

— У залежнасьці ад таго, які быў шлюб. Калі нявенчаны, дык узялі ды разышліся. У XVI стагодзьдзі гэта было прасьцей зрабіць. Часта прычынай пісалі проста «нязгода». Імпатэнцыя таксама магла стаць прычынай.

Калі шлюб нявенчаны, то жанчына магла проста сабраць рэчы ды зьехаць. Фактычна гэта не развод, а людзі жывуць у розных месцах. Муж падае скаргі, а яна яго ігнаруе проста.

— А ці было вядома на той час пра аднаполыя стасункі?

— Адпаведнага суду не было, у ВКЛ гэтая зьява лічылася ўласьцівай для Турцыі, Італіі. Калі хто і быў, то ехалі за мяжу. Каштоўнасьцямі лічыліся сям’я і дзеці. Былі неразьвітыя тэндэнцыі, гэта адназначна асуджалася і адназначна не афішавалася. Пляткарылі пра некаторых манархаў, але доказаў знайсьці немагчыма. У гістарыяграфіі гэта асуджалася таксама. Судовых спраў мэтанакіраваных за гомасэксуальныя стасункі я ня выявіла нідзе.

— А які народ у ВКЛ лічылі распусным, і якімі лічыліся ў сьвеце выхадцы з ВКЛ у гэтым пляне?

— У ВКЛ лічылі, што разбэшчаныя людзі ў Турцыі, бо там і гарэмы, і аднаполыя стасункі. Папскі нунцый лічыў, што ў ВКЛ распусныя людзі, бо мужчыны і жанчыны сядзяць у адным пакоі, разам сьпяць, разам вандруюць. Пры гэтым у Ватыкане была дазволеная прастытуцыя.

Сустракаліся і стэрэатыпныя моманты, што адна краіна больш распусная, чым іншыя. Але проста людзі былі выхаваныя ў розных культурных кодах. Стэрэатыпна зноў жа лічылася, што ліцьвінкі распусныя. Але праблемна зрабіць нейкі замер тэмпэрамэнту. Гэта культура, выхаваньне. Такіх мастацкіх твораў, як у Італіі (з аголенымі фігурамі нават у касьцёле), тут такога не было. Распуста для адных і для другіх ацэньваецца паводле розных крытэраў.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Замок, бима и форель. Зачем еще стоит ехать в Быхов?

Если вы ни разу не бывали в небольшом городке Быхове, что находится в 50 км от областного центра Могилева, то этот

Статьи
Улица «красных фонарей» в Гродно и «вяселыя паненкі» в армии: Какой была проституция времен ВКЛ

C гродненским историком, кандидатом исторических наук Натальей Слиж «Комсомолка» поговорила об одной из самых

Статьи
Сем вар'яцкіх учынкаў, здзейсненых у Мінску праз каханне

Мы ўзгадалі некалькі любоўных безразважнасцяў, учыненых мінчукамі або тымі, каго мінчанкі натхнілі «на подзвігі».

Статьи
Про древнее «это». Любовь и секс в жизни наших предков

Белорусы считаются если не пуританской, то уж во всяком случае сдержанной в любовных делах нацией. Хотя ясно, что детей

Самые популярные Самые обсуждаемые