by | en

Як пісалі імя па бацьку ў раннія гады БССР

Автор: Уладзімір Садоўскі
Ссылка: gazeta.arche.by

Са шматлікіх дакументаў, якія засталіся з даваенных часоў і час ад часу выстаўляюцца ў музейных экспазіцыях ці выкладаюцца на інтэрнэт-аўкцыёнах, заўважана адна цікавая акалічнасць. А менавіта тое, што ў БССР у 1920-я і нават на пачатку 1930-х гадоў адначасова прытрымліваліся розных традыцый напісання імя па бацьку па-беларуску, як у друку, так і ў афіцыйных дакументах.

Да прыкладу, захавалася шмат універсітэцкіх заліковых кніжак, сяброўскіх білетаў розных савецкіх арганізацый і ганаровых грамат, дзе было выкарыстана нязвычнае для нас сёння напісанне імя па бацьку праз канчатак –аў/еў, -ава/-ева: Апалёнія Язэпава, Бэрта Абрамава, Ляксей Міхасёў, Пётр Барысаў, Рыгор Тарасаў, Максім Янкаў, Антон Рыгораў.

imia_1.jpg

Сяброўскі білет прафсаюза працаўнікоў асветы Гарэцкага Максіма Янкавага, 1927 год. Фота: ЦНБ НАН Беларусі

imia_2.jpg

Дыплом аб заканчэнні БДУ Левіт Нэхам Саўлавай, 1930 год. Фота: Бібліятэка БДУ

imia_3.jpg

Пасведчанне аб заканчэнні школы Булгака Юльяна Юльянавага, 1929 год. Фота: Надзея Розбыцкая

imia_4.jpg

Ганаровая грамата ТСАавіяхіму на імя Тарноўскай Бэрты Абрамавай, 1930 год. Фота: з аўкцыёна ay.by

imia_5.jpg

Разліковая кніжка Гісака Антона Рыгоравага, 1928 год. Фота з аўкцыёна ay.by

imia_6.jpg

Анкета, уласнаручна запоўненая будучым Маршалам Савецкага Саюза Янкам Ігнатавым Якубоўскім. Фота: Аляксандр Пашкевіч

Але, здаецца, асаблівай сістэмы ў тым, як пісаць імя па бацьку тады не было. Да прыкладу, на старонках кнігі 1927 года выдання «Кароткі нарыс гісторыі міліцыі Беларусі» былі размешчаны партрэты розных кіраўнікоў БССР. Так, напрыклад, старшыня ЦВК БССР Алесь Чарвякоў быў падпісаны Рыгоравічам, а старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед ужо як Мацьвееў. А наркам унутраных спраў Алесь Сташэўскі увогуле ішоў у подпісе без імя па бацьку.

imia_7.jpg

Чарвякоў Алесь Рыгоравіч

imia_8.jpg

Галадзед Мікалай Мацьвееў

imia_9.jpg

Сташэўскі Алесь

Яшчэ адзін варыянт напісання імя па бацьку можна пабачыць у адным з першых афіцыйных актаў Савецкай Беларусі. У «Хаўруснай рабоча-сялянскай умове паміж ССРБ і РСФСР» ад 16 студзеня 1921 года поўныя імёны падпісантаў дамовы былі напісаны такім чынам: намеснік старшыні ЦВК ССРБ і камісар па вайсковых справах Язэп Аляксееў сын Адамовіч і намеснік наркама загранічных спраў Леў Міхайлавіча сын Карахан.

У рускай мове таксама назіралася варыянтнасць у напісанні імя па бацьку. Ужо падчас СССР працэс уніфікацыі завяршыўся раней агульным пераходам да формы з канчаткамі –ович/-овна. З узмацненнем палітыкі русіфікацыі ў пачатку 1930-х і з правядзеннем агульнасавецкай уніфікацыі імя па бацьку і ў БССР стала пераважна пісацца праз –авіч/-аўна. Але перыядычна ў дакументах сярэдзіны 1930-х яшчэ можна было пабачыць альтэрнатыўную форму напісання.

imia_10.jpg

Членскі білет Кузміцкага Валодзі Янкавага, 1934 год. Фота: Павел Хлюст


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Ня толькі каранавірус. Колькі эпідэмій перажыў Жыровіцкі манастыр за 500 гадоў сваёй гісторыі

На карантыне адзін з галоўных цэнтраў беларускага хрысьціянства — Сьвята-Ўсьпенскі мужчынскі манастыр і Найвышэйшая

Статьи
Чтобы остановить эпидемии, белорусы обпахивали села на волах-близнецах: народная медицина 150 лет назад

Узнали, как бороться с болезнями помогали собаки и рушники, чем сейчас объясняют работу «заговоров» и почему среди

Статьи
Как в 19 веке белорусские рыбаки незаконно ловили рыбу

«Если растереть это средство с кашей, тестом или горохом и бросить в реку, то по прошествии малого времени косяк рыбы

Статьи
Почему белорусы бережно хранили аусвайсы и как создавали иллюзию богатства

Мы посмотрели на семейные архивы другими глазами, чтобы рассказать истории

Самые популярные Самые обсуждаемые