Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк стаў першым каталіцкім святаром у Беларусі, які мае пасведчанне пілота-аматара грамадзянскай авіяцыі. Ён упэўнены: гэта — новыя магчымасці для Касцёла і патрабаванне часу, на якое трэба адказваць.
Летась былі распачатыя верталётныя пілігрымкі у Будслаў.
А таксама ў Жыровічы.
«У кабіну можа змясціцца да сямі чалавек, таму гэта больш турыстычны тур, але і ён павінен мець сваіх душпастыраў, — зазначыў святар у інтэрв’ю сайту Catholic.by. — Я пабачыў зацікаўленасць такімі турамі ў прадстаўнікоў дзяржавіяцыі і адчуў, што справа мне вельмі блізкая і я гатовы яе папулярызаваць».
Цяпер пробашч Касцёла Святых Сымона і Алены мае права на кіраванне маламернымі самалётамі.
На самалёце, прызнаецца ён, можна пабачыць палову Беларусі за дзве-тры гадзіны:
«Гэта эканоміць час і адкрывае вялікія магчымасці, таму што ў самыя аддаленыя санктуарыі Беларусі больш не трэба ехаць аўтамабілем: туды можна даляцець. Атрымаецца паветраная пілігрымка, якую асабліва важна прапанаваць турыстам з-за мяжы, якія прыбываюць да нас без візы на пяць дзён».
Правы на асноўныя катэгорыі наземнага транспарту ў святара ўжо былі. Каб атрымаць пасведчанне пілота-аматара, ён спачатку наведваў заняткі па тэорыі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, а пасля праходзіў лётную практыку.
«Вучыцца мне падабалася. Галоўнае — палюбіць неба, астатняе прыйдзе. Там такі прастор! Гэта незабыўна!» — не хавае эмоцый ксёндз Уладзіслаў.
Достопримечательности
По преданию, в 1470 году в этих местах случилось мистическое событие – явление на дикой груше...
Достопримечательности
Будславский костел уникален тем, что является одной из трех малых базилик, расположенных в нашей стране.
Маршруты
Адкрыццё скарбаў Віцебскага Паазер'я: Будслаў — Порплішча — Глыбокае — Удзела — Мосар (з абедам)
Статьи
Настоятель Красного костела ксендз-каноник Владислав Завальнюк в свои 70 лет освоил езду на моноколесе и теперь...
5 августа. Клецкая битва
В этот день в 1506 году произошла знаменитая Клецкая битва между войсками ВКЛ и крымскими татарами.
Просмотров: 10194
Анастасия Слуцкая
Историки считают, что знаменитая княгиня родилась в 1473 году. Точнее дату ее рождения определить не удалось.
Просмотров: 10173
8 августа. Ставка в Могилеве
В этот день в 1915 году Ставка Верховного главнокомандующего вооруженными силами Российской империи переведена из Барановичей в Могилев.
Просмотров: 6459
6 августа. Первая Библия
В этот день в 1517 году Франциск Скорина издал в Праге первую белорусскую Библию.
Просмотров: 4462