pl | de | by | en

Як у Нацбанку адкрылі музей грошай

Автор: Наталля Тур
Фото: аўтара
Ссылка: Наша ніва

Грошы, якія выйшлі з ужытку, або сталі непрыдатнымі для выкарыстання, Нацыянальны банк утылізуе. Іх рэжуць на дробныя кавалачкі, прэсуюць, а затым спальваюць. Дык вось, неяк у банку палічылі, што чаго дарма спальваць грошы, калі можна іх пусціць на карысць. І прыдумалі такую штуку.

Разам з адной цагельняй банк паспрабаваў рабіць цэглу. Грошы падмешвалі ў гліну, а калі яе разам з паперай абпальвалі, папера, што згарала хутчэй, утварала поласці ў гліне, ад чаго падвышаліся яе будаўнічыя якасці.

cegla.jpg

Так выглядала «грашовая» цэгла.

Але калі палічылі, колькі каштуе вытворчасць такой цэглы, ад гэтай ідэі вырашылі адмовіцца.

Пра гэтую і многія іншыя цікавосткі, звязаныя з гісторыяй грошай у Беларусі, расказала супрацоўніца банка, а цяпер і дырэктарка музея грошай Аляксандра Вараб’ёва.

Адкрыццё музея грошай у Нацыянальным банку прымеркавалі да 25-годдзя заканадаўчага замацавання беларускага рубля ў якасці адзінага законнага плацежнага сродку Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 19 кастрычніка.

Абноўленая экспазіцыя музея размясцілася ў былым грашовым сховішчы банка.

У музейных вітрынах, сапраўды, скарбы, якія ў розныя часы знаходзілі на Беларусі. Прычым некаторыя манеты ўнікальныя і аналагаў іх няма ні ў адным беларускім музеі.

Пражскія грошы, арабскія дырхемы, галандскія дукаты, літоўскія паўгрошы, шатландскі цёрнэр, заходнееўрапейскія талеры і нават срэбныя манеты Іспанскай імперыі прадстаўленыя ў экспазіцыі музея.

groshy.jpg

Расійскія капейкі і кавалак бурштыну, які ў свой час быў таксама грашовым сродкам.

—Так, і іспанскія манеты знаходзілі на Беларусі. І гэта сведчыць пра тое, што ў 16 стагоддзі актыўную дзейнасць разгарнулі піраты. Яны захоплівалі іспанскія караблі, манеты пускалі ў гандаль. А манеты каштоўныя, срэбраныя ж, яны ў гандляроў цаніліся. І такім чынам траплялі і ў Беларусь», — расказвае Аляксандра Вараб’ёва.

Для тых, хто часта выкарыстоўвае ў сваёй гаворцы прыказку: «Уставіць свае пяць капеек», але не ведае, як выглядаюць тыя самыя хрэстаматыйныя пяць капеек, у экспазіцыі музея можна было ўбачыць. Канечне, справядлівасць таго, што менавіта ад гэтых манет 18 стагоддзя пайшоў гэты выраз, спрэчная. Але тое, што гэтыя манеты адметныя, спрэчкі няма ніякай.

kapejki.jpg

Вядомы факт, што менавіта такімі 5-капеечнымі манетамі Ламаносаву заплацілі дзяржаўную прэмію 2000 рублёў. Прэмія важыла больш за тры тоны, і каб даставіць яе «лаўрэату», спатрэбілася сем вазоў.

Ёсць у музеі і драматычна-рамантычная гісторыя, звязаная са скарбам.

istorya.jpg

— Верагодна нейкі гусар 19 стагоддзя выйграў у карты вялізную суму грошай. Ён на радасцях адбіў горла ў бутэльцы ад шампанскага і высыпаў туды 80 польскіх і прускіх грошай, і закапаў яе. Мяркую, што лёс гусара склаўся трагічна, бо па свой скарб ён так і не вярнуўся. Магчыма, загінуў на вайне, а магчыма і на дуэлі, — кажа Аляксандра Вараб’ёва.

Ёсць у музеі і экспанаты кшталту «а як магло б быць».

Проста зірніце, як выглядалі б беларускія грошы ў 1992 годзе, каб зацвердзілі гэты макет.

groshy2.jpg

groshy3.jpg

groshy4.jpg

А так маглі выглядаць грошы ўзору 2000 году.

groshy5.jpg


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Эволюция «зайчика»: как выглядели деньги, которыми пользовались белорусы

Изображения, которые чеканят на денежных знаках в той или иной

Статьи
ТОП-5 самых ценных кладов, найденных в Беларуси

За последние 200 лет на территории нашей страны было найдено

Самые популярные Самые обсуждаемые