pl | de | by | en

Як у Пагосце адзначылі свята Юр'я

Автор: Маша Калеснікава
Фото: Еўрарадыё

6 траўня ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну традыцыйна адзначылі свята Юр'я. Нягледзячы на пандэмію каранавірусу і рэкамендацыі СААЗ пазбягаць масавых мерапрыемстваў, жыхары вёскі ўсё ж вырашылі не адмаўляцца ад правядзення старажытнага абраду «Юр'еўскі карагод», які летась уключылі ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Святога Юр'ю тут шануюць з дахрысціянскіх часоў (тады гэта быў Ярыла), і нічога не можа перашкодзіць гэтаму звычаю. Юр'я мусіць папрасіць у Бога залатыя ключы, каб адамкнуць зямлю.

yuri_1.jpg

yuri_2.jpg

yuri_3.jpg

Надоечы ў адной з хат выпякаюць святочны каравай-карагод, раніцай упрыгожваюць яго галінкамі дрэваў і кветкамі. Затым дзяўчаты абіраюць ваяводу, які павінен падняць тройчы каравай над сталом. У гэты час жанчыны кладуць у дзежку хлеб і чытаюць малітвы.

Пасля працэсія, наперадзе якой ідуць мужчыны з караваем, іконай святога Георгія і граблямі з зялёным фартушком, потым — маладыя дзяўчаты і старэйшыя жанчыны, рушаць за вёску.

yuri_4.jpg

yuri_5.jpg

yuri_6.jpg

На жытнёвым полі самая паважаная старэйшая жанчына просіць у Бога добрага ўраджаю і закопвае ў зямлю кавалак хлебу. Затым жанчыны водзяць карагод «Ой, выйдзем на поле ды паклічам Бога — адамкнуць зямліцу, выпусціць расіцу» вакол мужчын, а ваявода ўздымае каравай угару. На заканчэнне свята на граблях зялёны фартушок змяняюць на чырвоны — лічыцца, што на Юр'ю зямля пазбаўляецца цноты і пачынае пладародзіць. Натуральна, што сам каравай-карагод потым з задавальненнем з'ядаюць усе ўдзельнікі сонечнага палескага свята.

yuri_7.jpg

yuri_8.jpg

yuri_9.jpg

yuri10.jpg

yuri11.jpg

yuri12.jpg


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.
Самые популярные Самые обсуждаемые