Гэта адна з тых мясцін Гродна, якая змянілася да непазнавальнасці. У прынцыпе драмтэатр стаў «візітоўкай» горада, асабліва для рэспубліканскіх прагнозаў надвор’я. Мабыць адзіная сапраўды арыгінальная пабудова савецкай эпохі, якая не дублюецца ў якім-небудзь абласным горадзе былога СССР.
Малюнак Напалеона Орды — рэдкая мачымасць паглядзець на кляштар яшчэ да перабудовы. Уваходная брама манастыра знаходзілася акурат пад вуліцай Давыда Гарадзенскага насупраць увахода ў малы зал сучаснага драмтэатра.
У 1620 г. адзін з мясцовых магнатаў Геранім Валовіч зафундаваў будаўніцтва на сваіх уласных пляцах кляштара для бернардзінак. Для іх быў узведзены барочны будынак святыні і чатырохкутнік будынкаў для манашак.
У сярэдзіне ХІХ ст. у будынкі зачыненага кляштара бернардзінак перанеслі праваслаўны Барысаглебскі манастыр з напаўразбуранай царквы на Каложы.
Недзе ў 1890-х гг. барочны будынак касцёла трохі перабудавалі, каб надаць яму візантыйскі выгляд. Будынку панізілі дах, зрабілі светлавы барабан, на званіцу паставілі шатровы купал з цыбулінкай.
Фотаздымкаў манастыра ў праваслаўным выглядзе засталося найбольш.
У той час гэта быў цэлы комплекс будынкаў у якіх, напрыклад, размяшчаўся епархіяльны царкоўна-археалагічны музей.
Пасля заняцця горада нямецкімі войскамі тут былі размешчаны беларускі дзіцячы прытулак і беларуская пачатковая школа. На будынку манастыра да сярэдзіны 1920-х гг. вісеў бел-чырвона-белы сцяг, які пасля загадалі зняць польскія ўлады.
Адзінае фота інтэр'ераў святыні яшчэ ў выглядзе праваслаўнага манастыра. Пачатак ХХ ст.
У міжваенныя гады палякі прыбралі праваслаўныя дабудовы святыні, размясціўшы ў былым кляштары рамесную школу. Аднак навуковую рэстаўрацыю касцёла не правялі. Увосень 1939 г. на кляштары знаходзіліся польскія зенітныя кулямёты, якія адбівалі атакі нямецкіх бамбардзіроўшчыкаў.
Асноўная забудова кляштара згарэла ў ноч на 22 чэрвеня 1941 г. Нямецкія салдаты любілі фатаграфавацца на фоне руінаў святыні і вялікіх будынкаў навокал.
Пасля 1944 г. кляштар прастаяў у выглядзе руінаў яшчэ каля 15 гадоў.
Відавочна, што ў гады вайны былі разабраны ўсе навакольныя будынкі апрача рэштак святыні.
Фота 1960 г. Кляштара ўжо няма, але яшчэ не цалкам засыпана вуліца ад Падола да Новага замка.
Лета 1968 г. Пляцоўка на месцы былога кляштара цалкам падрыхтавана да новай будоўлі.
У другой палове 1970-х гг. на месцы былога кляштара пачалі будаваць драматычны тэатр па праекту архітэктара Г. Мачульскага, які скончылі ў 1984 г. Тое была велізарная будоўля, якая запатрабавала прыкладна столькі бетону, сколькі спатрэбілася для будоўлі усёй тагачаснай Дзевятоўкі.
Будаўнікі выкапалі велізарны катлаван, знішчыўшы ўсе старыя падмуркі і археалагічныя слаі. На вялікі жаль, работы не былі папярэджаны ніякімі археалагічнымі даследаваннямі. Будаўнікі аднак рабілі цікавыя знаходкі, напрыклад, дакладна вядома, што быў знойдзены скарб сярэбранага посуду, які не дайшоў да музеяў.
На плане, зробленым Ігарам Лапехам, можна ўявіць як знаходзіцца сучасны драмтэатр адносна старых будынкаў, якія вы бачылі на здымках. У мінулае пайшоў цэлы гістарычны квартал.
Некалькі гадоў таму ўлады хацелі размесціць каля драмтэатра памятны знак аўтарства Уладзіміра Качана, каб ушанаваць зруйнаваныя святыні - кляштар бернардзінак і Барысаглебскі манастыр. Аднак на рэалізацыю праекта не знайшлося сродкаў, таму ён так і застаўся на паперы.
Статьи
Блогер Яўген Аснарэўскі распрацаваў карту, прысвечаную яўрэйскай спадчыне Гродна. На маршруце 16 мясцовых славутасцей....
Достопримечательности
Согласно привилею великого князя Витовта, евреи поселились в Гродно в конце XVI века. Тогда...
Достопримечательности
Решение о строительстве в Гродно нового королевского дворца было принято на заседании Сейма в 1726 году во времена...
Достопримечательности
В ХVIII веке гродненский монастырь иезуитов считался самым большим и богатым во всей Речи Посполитой....
5 августа. Клецкая битва
В этот день в 1506 году произошла знаменитая Клецкая битва между войсками ВКЛ и крымскими татарами.
Просмотров: 10194
Анастасия Слуцкая
Историки считают, что знаменитая княгиня родилась в 1473 году. Точнее дату ее рождения определить не удалось.
Просмотров: 10173
8 августа. Ставка в Могилеве
В этот день в 1915 году Ставка Верховного главнокомандующего вооруженными силами Российской империи переведена из Барановичей в Могилев.
Просмотров: 6459
6 августа. Первая Библия
В этот день в 1517 году Франциск Скорина издал в Праге первую белорусскую Библию.
Просмотров: 4462