Як рэагуе прыродны і краязнаўчы фатограф на прапанову паздымаць мадэляў?
Зразумела, пагаджаецца, асабліва, калі даведваецца, што ў мадэляў будзе адзенне ў стылі Алены Кіш і Язэпа Драздовіча.
Мы едзем у Навагрудскі раён, каб сумясціць жартаўлівую фотасесію з экскурсіяй. Я здымаю каля Лаўрышаўскага манастыра, на месцы былога палаца ў Шчорсах, і толькі калі пачынаю дэталёва разглядаць файлы на кам’ютары, узнікае пытанне: а як гэтае адзенне зроблена?
І вось тут высвятляецца, што кожны строй індывідуальны, ён створаны ўласнымі рукамі яго гаспадыні пад кіраўніцтвам загадчыка экспазіцыйнага аддзела Музея гісторы беларускай літаратуры Ірыны Князевай. Але пры чым тут музей і інсітнае мастацтва?
Ірына Князева: “Маляванкі – мая даўняя мара”
– Я працую ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, загадваю экспазіцыйным аддзелам. Але маё асноўнае месца – гэта філіял музея, лецішча Васіля Быкава. І з першага траўня пераязджаю туды на экскурсійнае абслугоўванне, правядзенне мерапрыемстваў. Я сезонны работнік: працую ў філіяле з траўня па верасень, а астатнія паўгода ў музеі раблю экспазіцыі.
У 2019 годзе пачала маляваць дываны. Хацела іх актуалізаваць – зрабіць больш сучаснымі, але так, каб яны ўсё ж заставаліся дыванамі. Захоўваючы асноўныя прынцыпы, класічныя памеры, тэхніку выканання і кампазіцыю – толькі фарбы і грунт у мяне сучасныя. Я не маю прафесійнай адукацыі. Я – дакладна інсітны мастак. Але і тыя чароўныя мастакі, якімі я натхняюся, таксама часта не мелі спецыяльнай адукацыі…
– Але ж Язэп Драздовіч меў?
– Так, Драздовіч меў, ён прафесійны мастак, майстар, які валодае прафесійнай тэхнікай. А я, магчыма пад уплывам Алены Кіш, пачала паступова ўдасканальвацца, улічваючы тое, што ўвесь час нешта малявала. У мяне быў шэраг выстаў, нават персанальных – удзельнічала ў Віцебску ў выставах інсітнага мастацтва. Малюю ўсё новыя дываны. Дарэчы зараз малюю свайго дзеда – “бацьку Міная”.
– Маляваны дыван будзе з героем Вялікай Айчыннай вайны?!
– Так, з маім родным дзедам. У ім вытрыманы галоўны прынцып акаймлення, асаблівы бардзюр. Гэтая інсітная кампазіцыя – у нечым фантасмагарычная – будзе мець назву: «Бацька Мінай і чатыры птушкі з выраю». Я планую выставіць яе, як толькі яна будзе скончана. Работа ўжо зроблена недзе напалову.
– А як нарадзілася ідэя з адзеннем у стылі Алены Кіш і Язэпа Драздовіча?
– Ужо пяць гадоў у літаратурным музеі мы прыдумалі майстар-клас “Пісаная торба”, я яго праводжу: распісваем чорныя шоперы. Раней я вырабляла трафарэты “з галавы”, а потым пачала выкарыстоўваць кампазіцыі і матывы Алены Кіш і Язэпа Драздовіча. Цяпер ужо ёсць пэўны досвед: калі свята, то да яго з'яўляецца новы трафарэт.
Мяне запрасілі правесці майстар-клас у Музеі маляванкі ў Заслаўі. І там да мяне падыйшлі дзве жанчыны, і адна з іх – потым высветлілася, што гэта Наталля Простак з "Рэал эйдж студзіо" – запыталася: «А можна зрабіць такое на адзенні?»
Я адказваю: у прынцыпе, магчыма. Бо я ўжо спрабавала рабіць аксэсуары, але не планавала, што гэта будзе менавіта адзенне. У мяне былі гетры, фартушок, камізэлька – гэта такая аксэсуарная частка, якая можа вар'іравацца. Але дзяўчаты настаялі на тым, каб наша адзенне было больш спартыўнае – своеасаблівы «спорт-шык».
Мы пачалі падбіраць магчымыя строі. Хтосьці набываў новы, а хтосьці прыносіў асобныя часткі, і мы іх складалі ў касцюм – каб потым яго распісаць.
– А якая тэхналогія? Гэта проста пісалася па строі?
– Так, вядома! Усё распісана па адзенні, па тканіне. Справа ў тым, што ёсць такая асаблівасць у акрылавай фарбы. Гэта фарба не змываецца. Яе можна прасаваць і праць, але толькі не ў пральнай машыне, а ўручную. Тэхніка выкарыстання – тая самая, дыванковая: грунт і размалёўка. Фарбы шмат, яна застывае, як цырата – не адарваць.
Кожны, уявіце, выбіраў свой вобраз. І ўсе яны непаўторныя! Спачатку я запрасіла жанчын прыехаць на экскурсію ў Заслаўе. Перад тым, як яна пачалася, я параіла звярнуць увагу на дыванковыя вобразы – і кожнай выбраць свой.
У мяне ёсць усе трафарэты – кампазіцыйныя. Я хвалявалася, нават баялася. Але папярэдзіла: мы зробім гэта не адразу, патрэбны доўгі час. Так і здарылася…
Яны захапіліся і выбралі сабе сюжэты. Калі паглядзець на гэтыя строі – у кожнай ёсць цэнтральная фігура, якая з'яўляецца вобразам: краснолюдкі, лес, лебедзі, кветкі, каты (класіка жанру – я без катоў нікуды), птушкі, Рай, конь, цмок.
Усе гэтыя вобразы традыцыйна выкарыстоўваюцца мастакамі. Спачатку мы на спіне нанеслі трафарэт будучага вобраза. Я ім паказала, як гэта робіцца, як наносіцца грунт, як размалёўваецца.
Мастак накшталт мяне звычайна не карыстаецца трафарэтамі, толькі калі трэба нанесці сіметрычны ўзор, а так у асноўным усё раблю сама, ад рукі. Але многія ўдзельніцы праекта наогул ніякага вопыта ў інсітным мастацтве не мелі!
Таму мы стварылі сваю асобную “арцель” – як у 20–30-я гады мінулага стагоддзя. І яны пераймалі ў мяне майстэрства.
– Самі малявалі?!
– Так, так. Мая задумка была менавіта, каб яны самі малявалі. Наносілі трафарэты – я паказвала, як гэта рабіць. Гэта даволі проста, але трэба прыстасавацца. Потым наносілі першы слой фарбы, фон. А далей я паказвала, як пасля размалёўваць, як дадаваць аб'ём.
Калі яны зрабілі вобразы, я ўжо мелам дапаўняла на кожны – наносіла акаймленне: асіметрычнае ці сіметрычнае, адпаведна вобразу, кветкавае, хваінае, дубовае лісце, жалуды.
Мы збіраліся па пяць чалавек, размалёўвалі строі паступова. Тое, што можна было дапрацаваць самастойна, нехта браў дадому. Некаторым я дапамагала – бо яны зусім не малююць, дык я дамалёўвала.
І вось – яшчэ не ў цалкам дапрацаваных касцюмах – яны выйшлі на першае дэфіле. Я адразу схапілася за сэрца і сказала: «Белыя красоўкі ўсё псуюць!»
Літаральна за тыдзень (ці паўтара) мы зрабілі абутак. Вядома, значную частку я рабіла сама. Потым я дадавала дэталі, каб было больш ярка, яскрава, аб'ёмна.
– І весь праект вы рэалізавалі за два месяцы?!
– Так. Гэта проста рэкорд, варты Гінэса. Тут важна ўлічыць, што ўсе працуюць, у тым ліку і я. Захапіліся дзяўчаты! У мяне даўно была мара стварыць штосьці незвычайнае, але ідэя ніяк не афармлялася. І вось дзякуючы супрацоўніцтву з цікавымі людзьмі нешта атрымалася. Ніколі ў жыцці не думала, што зраблю такую калекцыю!
І я ад іх атрымала такі… творчы водгук, душэўны. Для мастака гэта даражэй, чым грошы.
– Дарэчы, пра грошы, а як камерцыйны праект гэта не планавалася?
– Апрыёры – не. Мне многія кажуць: «Прадавайце, дзе можна набыць?» Я да гэтага пакуль не гатовая, гэта хэнд-мэйд, яго немагчыма тыражыраваць. Мы не планавалі свой праект як камерцыйны. Хутчэй, як своеасаблівы піяр – хацелася паказаць, звязаць з гісторыямі, якія датычацца музея ў Заслаўі. Мы прысвяцілі свой праект Году жанчыны. Я з'яўляюся дызайнерам гэтага праекта, і ён мне вельмі падабаецца. Я так задаволена, што няма слоў.
Планую стварыць яшчэ адну калекцыю з дзяўчатамі – таксама выкарыстаць роспіс, але там будзе імітацыя пад саломку на тканіне. У мяне ёсць адзін такі дыван, спадзяюся, і другая калекцыя будзе незвычайная.
Так атрымалася, што ў дзень нашай вандроўкі па Навагрудскаму раёну быў вельмі моцны і халодны вецер. Жанчыны ў летнім адзенні не маглі доўга пазіраваць, таму прыходзілася апранацца, распранацца, ці подбегам рухацца з аднаго месца на другое.
Але ўсім працэс падабаўся, ніхто не скардзіўся на дрэннае надвор’е.
А я шукаў вясковыя куточкі, якія б былі найлепшым фонам для нашых мадэлей.
Заехалі на месца былога палаца Храптовічаў у Шчорсах.
На жаль, ад палаца і парка мала што засталося, але для жартаўлівых здымкаў сюжэты знайсці можна.
Зусім іншы настрой у аграсядзібе “Шчорсы”, якая знаходзіцца побач з былым палацам.
Тут можна ўбачыць, як выглядалі гэтыя мясціны ў час росквіту, пазнаёміцца з гісторыяй палаца.
А мне было цікава атрымаць больш інфармацыі пра герояў сваіх здымкаў і творчую калекцыю Ірыны Князевай. Звярнуўся з пытаннямі да Наталлі Простак, якая з’яўляецца адным з ініцыятараў праекта.
Наталля Простак: “Рэал эйдж студзіо" – мадэлінг як сродак здароўя і жыцця пасля 50!”
– Наш калектыў працуе пад кіраўніцтвам Ларысы Заверач. Гэта студыя ўзроставых мадэляў – для тых, каму 50 гадоў і болей. Галоўная канцэпцыя студыі: мадэлінг як сродак аздараўлення.
У нашай камандзе прадстаўлены жанчыны ўсіх тыпаў знешнасці: плюс-сайз і мініяцюрныя мадэлі, ёсць мадэлі з параметрамі 90–60–90. І нашы дыяманты – група, у якую ўваходзяць жанчыны, старэйшыя за 70 гадоў.
Мы хочам паказаць: выходзячы на пенсію, жанчына не павінна станавіцца толькі кухаркай, нянькай або працаўніцай на лецішчы, на прысядзібный гаспадарцы. Яна можа быць прыгожай у любых праявах – падарожнічаць, займацца сабой, мець зносіны з аднадумцамі і цудоўна праводзіць час.
Спытаеце, а як у нас з'явіўся мужчына? Міхаіл – выпускнік Real Age, скончыў студыю два гады таму. Ён уліўся, «прыжыўся», і нікуды не сышоў. А многія выпускнікі, скончыўшы школу, сыходзяць – але мы ўсе застаёмся на сувязі.
Мы прымаем удзел у розных мерапрыемствах дзяржаўнага значэння. Выступаем у палацах культуры, на фестывалях. Удзельнічалі ў «Славянскім кірмашы» шмат гадоў запар, прымалі ўдзел у Нясвіжы ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню сталых людзей.
– А як атрымаўся праект з «маляванкамі»?
– Ірына паставіла ўмову: малюнкі павінны быць не на футболках, а менавіта на касцюмах ці сукенках. Мне ўдалося ўгаварыць дзяўчат купіць адмысловую вопратку для праекта – цёмных адценняў, як папрасіла Ірына.
У канцы кастрычніка мы прыехалі ў музей маляванак у Заслаўі. Нам правялі цудоўную экскурсію. Дзяўчаты прасякнуліся атмасферай, і, калі Ірына Князева растлумачыла, што ў кожнай будзе свой вобраз, усе сталі разбіраць матывы. Хтосьці захацеў лебедзяў, хтосьці – лес, кветкі. Сюжэты Алены Кіш разабралі адразу, потым узяліся за Драздовіча. Ірына таксама паказала свае малюнкі, і кожная выбірала па сваім характары. Напрыклад, Зіна Фурман выбрала коніка – таму што наступаў год каня, у якім мы жывем цяпер.
Мы малявалі па панядзелках пасля рэпетыцый. Ірына прыходзіла да нас на дзве гадзіны. Але паколькі многія працуюць (у тым ліку пенсіянеры), не заўсёды паспявалі. Тады Ірына запрашала да сабе – дамалёўваць. Яна паказвала, што рабіць, а на наступным занятку правярала і дапаўняла. Камусьці дапамагала маляваць – напрыклад, цудоўных катоў у Веры Дарафеевай намалявала сама Ірына.
У кожнай жанчыны атрымаўся менавіта той вобраз, які яна сама хацела. Кожная рэч вельмі індывідуальная, цяпер гэтыя касцюмы – наш працяг, яны ствараюць асаблівую энергетыку.
– Дзе вы ужо паказвалі сваю апошнюю калекцыю?
– Быў выступ у кінатэатры «Піянер», на Міжнародным жаночым форуме, арганізаваным студыяй Real Age, на якім прысутнічалі жонкі паслоў, запрошаныя госці, і дзе паказвалі фільм Ларысы Заверач «За межамі глянца». Дэманстравалі ў Нацыянальнай бібліятэцы, у Нацыянальным мастацкім музеі. І паўсюль былі станоўчыя водгукі.
Мы – перш за ўсё – сацыяльны праект. Мы хочам паказаць, што зрабіць сваё жыццё прыгажэйшым можна ў любым узросце!
Анастасия Слуцкая
Историки считают, что знаменитая княгиня родилась в 1473 году. Точнее дату ее рождения определить не удалось.
Просмотров: 10203
Старинный город Смолевичи
Свое название Смолевичи получили от слова «смола»: с древности ее добывали и обрабатывали местные жители.
Просмотров: 8664
8 августа. Ставка в Могилеве
В этот день в 1915 году Ставка Верховного главнокомандующего вооруженными силами Российской империи переведена из Барановичей в Могилев.
Просмотров: 6485
6 августа. Первая Библия
В этот день в 1517 году Франциск Скорина издал в Праге первую белорусскую Библию.
Просмотров: 4483