Праца прыроднага і краязнаўчага фатографа вельмі моцна залежыць ад надвор’я. Але калі яна сумяшчаецца яшчэ і са звычайнай работай, калі пад час адной паездкі трэба вырашаць зусім розныя пытанні, на надвор’е ўвагу не звяртаеш…
У пятніцу трэба было наведаць Брэст, каб паглядзець памяшканні пасля рэканструкцыі аднаго адміністрацыйнага будынка і вызначыць, як іх лепш упрыгожыць здымкамі цікавостак Брэстскай вобласці. Акрамя таго, мы надрукавалі карціны і гістарычныя карты для афармлення гасцініцы “Пінскі дворык”, іх трэба было завезці ў Пінск.
Перамовы ў Брэсце, здаецца, прайшлі добра, у Пінск дабраліся, калі ўжо сцямнела. Наталлі першы дзень камандзіроўкі не да спадобы, бо дарога пасля Баранавіч з-за моцнага снегу была жахлівай.
А вось вынік нашай працы па стварэнню галерэі знакамітых асоб, жыццё якіх было звязана з горадам Пінскам, радаваў. Я не ўтрымаўся і выставіў на падлогу партрэты Стэфана Баторыя, Боны Сфорцы і Якуба Коласа. Праз некалькі дзён яны будуць вісець на другім паверсе гатэля і кожны наведвальнік зможа прачытаць пра іх кароткую інфармацыю.
А больш падрабязная будзе на сенсарным экране ў фае гасцініцы. Тут ствараецца турысцка-ірфармацыйны цэнтр, для якога на базе партала “Планета Беларусь” зроблены сайт пра Пінск і яго наваколле. Турысты змогуць атрымаць адказы на пытанні: што паглядзець, дзе пераначаваць, паесці, набыць сувеніры. Акрамя таго, для канферэнц-залы “Пінскага дворыка” мы па-мастацку аформілі старажытныя і сучасныя мапы горада.
Субота, раніца, мокры снег. Складана працаваць у такіх умовах, але можна. Я еду ў Дубое, каб сфатаграфаваць старажытны парк.
Менавіта такі стан надвор’я дае магчымасць акцэнтаваць увагу на страчаным багацці – архітэктуру здымаць амаль немагчыма, а вось старыя дрэвы побач з вадой могуць выглядаць вельмі эфектна.
Зразумела, што я не праходжу міма дуба каралевы Боны.
Здымаю, напэўна, самыя незвычайныя могілкі нямецкіх жаўнераў Першай сусветнай вайны, якія знаходзяцца на невялічкім востраве ў дубоеўскім парку.
А снег падае і падае, на фоне птушынага шматгалосся дубоеўскі парк здаецца нерэальным відовішчам. Але гэта наш сёняшні дзень – 2 красавіка 2022 года…
Мы сустракаемся з дырэктарам гатэля Наталляй Шлома, абмяркоўваем дапрацоўкі на сайце “Пінска дворыка”, правядзенне рэкламнай кампаніі гатэля ў сацсетках і накіроўваемся ў Бярозаўскі раён. Там у заказніку “Спораўскі” у нас таксама ёсць работа.
Па дарозе парк Парэчча. Снег спыніўся, асвятленне “мёртвае”, здымаць можна толькі дрэвы на фоне вады.
Але калі іх столькі ляжыць, то можа атрымаецца штосьці цікавае. Адзначаю для сябе гэтае месца, абавязкова паздымаю тут у іншы час года.
А гэта рака Ясельда і аграсядзіба “Мотальская Венецыя”. Мы супрацоўнічаем з яе гаспадарамі, таму праехаць побач і не зазірнуць на хвілінку не маглі.
Зразумела, што здымаць у снегапад панарамныя кадры – не вельмі добрая ідэя. Але снежна-водная графіка падштурхоўвае гэта зрабіць.
Пойма Ясельды таксама выглядае маляўніча…
Стасевічы правялі рамонт у аграсядзібе, я здымаю новы інтэр’ер нумароў. А яшчэ разам са старшынёй Мотальскага сельсавета Сяргеем Пилиповичам мы абмяркоўваем пытанне стварэння турыстычнага сайта па гэтым вельмі цікавым кавалачку Пінскага Палесся.
Могілкі і прыдарожная каплічка ў Бездзежы. Царкву і касцёл у вёсцы я праехаў, а тут затрымаўся.
Бо вельмі сімвалічна глядзеліся крыжы ў такую мяцеліцу.
Нават такі напалову індустрыяльны пейзаж наводзіў на думкі пра тое, што працаваць трэба ў любых умовах…
У Белаазёрску тэлефануем дырэктару заказніка “Спораўскі” Вадзіму Пратасевичу, ён паведамляе, што з-за моцнага ветру і снегападу дзесьці парушылася лінія элекраперадачы, таму света і вады ў пакоях экалагічнага цэнтра няма.
– Але вы едзьце, кажа Вадзім. – Нешта прыдумаем…
Гэтая навіна не надта падабаецца Наталлі, яна без асаблівага энтузіазму дэманструе свой новы твор-швэдар.
У экалагічным цэнтры праблема сапраўды вырашаецца. Спачатку супрацоўнік заказніка заводзіць генератар, з’яўляецца святло, потым работнікі раённых электрасетак рамантуюць і лінію электраперадач – мы можам выйсці ў інтэрнет.
А на вуліцы – сапраўдная зіма! Мы з Вадзімам Пратасевічам плануем заўтрашнія здымкі і спадзяемся, што надвор’е будзе больш спрыяльным…
(Працяг будзе)
P.S. Прымаем заяўкі на мастацкае афармленне гатэляў, кафе, аграсядзіб, на стварэнне міні-сайтаў на базе краязнаўчага партала “Планета Беларусь”. Абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва можна па тэлефоне +375-29-66-98-551 або па е-мэйлу s.plytkevich@riftour.by.
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....