На самым поўначы Беларусі ёсць чароўны куточак прыроды – “Чырвоны Бор”.
Падарожжа ў краіну хараства пачынаецца адразу, як толькі ты зварочваеш у бок лясной дарогі ў напрамку турыстычнага комплексу. Абапал дарогі стаяць магутныя волаты-хвоі ўразлівага чырвонага колеру, ад чаго ўзнікае адчуванне поўнай бяспекі і бязмежнага супакою.
Пакуль ты павольна рушыш па дарозе, надзвычайны прыродны наркотык так моцна захапляе, што нават не адчуваеш хістанне машыны. Прырода настолькі зацягвае, што ты не вытрымліваеш і пакідаеш аўтамабіль.
І тады пачынаецца сапраўдны цуд: падчас першага кроку адчуваеш моц зямлі ў гэтым чароўным месцы, глыбокі глыток чыстага паветра надае сіл, з’яўляецца адчуванне ўсемагутнасці. Міжволі ногі цягнуць у бок лясной сцежкі ўглыб лесу, дзе знаходзіца шмат цікавага і таямнічага.
Спеў птушак, хістанне дрэў, трэск галін пад нагамі – усё гэта стварае мелодыю, пад якую ідзеш і міжволі танчыш.
Калі вырасту – таксама стану волатам! А промні сонца, слізгаючы па галінах дрэў, распасцершыся на паверхні, утвараюць дзіўныя малюнкі.
Вочы, нібыта галодны звер, прагнуць разгледзець кожную дэталь, скачуць з аднаго аб’екта на іншы. І калі ты раптам затрымліваеш погляд на нечым крыху даўжэй, то заўважаеш, што ты не самотны і тут не адзін…
Прыгоды працягваюцца, і сцежка нейкім чынам выводзіць цябе да неабсяжнага возера.
Там ты знаходзіш лаўку, садзішся, забываешся на час і атрымліваеш асалоду ад маляўнічасці наваколля з замілаваннем у сэрцы.
9 октября. Брестская церковная уния
Объединение на территории ВКЛ православной и католической церкви.
Просмотров: 17561
10 октября. Вильнюс стал литовским
Было подписано Соглашение о передаче Советским Союзом города Вильно и Виленской области Литве.
Просмотров: 11335
5 октября. Король Август III Саксонец
В этот день в 1733 году королем польским и великим князем литовским выбран Август, кюрфюст саксонский.
Просмотров: 6477
11 октября. Пилип (Филипп) Орлик
Украинский государственный деятель, гетман Правобережной Украины, писатель, неоднозначная и противоречивая фигура.
Просмотров: 4779