З мэтай увекавечання памяці класіка беларускай літаратуры, выбітнага паэта, празаіка, публіцыста, мовазнаўцы Змітрака Бядулі, абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка пісьменніку.
Змітрок Бядуля. Вільна, пачатак ХХ ст.
Эскіз манумента распрацаваны выдомым беларускім скульптарам Сяргеем Гумілеўскім. Для яго вытворчасці і ўстаноўкі неабходна сабраць суму ў памеры 12,5 тысяч беларускіх рублёў.
Запрашаем прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі, а таксама зацікаўленых грамадзян прыняць удзел у дабрачынным сборы сродкаў і зрабіць пасільны грашовы ўнёсак на разліковы рахунак у беларускіх рублях:
BY15AKBB36429000005530000000 у ААТ “АЗБ Беларусбанк”
БІК: АКВВВY2X
УНП: 190269032.
Атрымальнік – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
Код назначэння плацяжу – 999.
Назначэнне – дабрачыннасць.
Дзяржаўны музей гітсторыі беларускай літаратуры будзе ўдзячны за любую фінансавую падтрымку праекта, бо кожнае ахвяраванне, незалежна ад памера – даніна павагі слаўнаму сыну беларускай зямлі, які шмат зрабіў для развіцця літаратуры.
Для даведкі. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 3 лістапада 1941 г., Змітрок Бядуля (сапр. Самуіл Яфімавіч Плаўнік) памёр у эвакуацыі каля г.Уральск (Казахстан), дзе быў пахаваны на гарадскіх могілках. Намаганнямі дзяржавы і грамадскасці, насуперак шматлікім складанасцям, была арганізавана работа па вяртанні яго на Бацькаўшчыну. Пры арганізацыйнай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і прыхільнікаў таленту пісьменніка 3 лістапада 2020 года, адбылося перапахаванне яго парэшткаў на Усходніх могілках у Мінску.
Лида
Лида по праву считается одним из древнейших городов Беларуси.
Просмотров: 12150
6 сентября. Станислав Август Понятовский
В этот день в 1764 году королем Речи Посполитой и Великим князем ВКЛ был избран Станислав Август Понятовский.
Просмотров: 8595
12 сентября. Паулина Мядзелка
В этот день в 1893 году родилась Паулина Мядзелка – первая исполнительница роли Павлинки в одноименной пьесе Янки Купалы.
Просмотров: 4377
Камайский костел Святого Иоанна Крестителя
За свою 400-летнюю историю он ни разу не был закрыт, и функционировал даже в советское время.
Просмотров: 4033