12 сакавіка 1989 года лічыцца днем нараджэння Сусветнага павуціння. Сярод вынаходнікаў Сеціва (а самым першым ідэю такой камунiкацыі навукова абгрунтаваў Леанард Клэйнрак у пачатку 1960-х) мы сустракаем імя Пола Бэрана. Насамрэч вучонага звалі Пейсах Баран (Павел Баранаў – у расійскіх крыніцах), і нарадзіўся ён у красавіку 1926 года ў нашым Гродне.
Калі хлопчыку споўнілася два гады, ягоныя бацькі Мойша і Ганна пераехалі ў Злучаныя Штаты – спачатку ў Бостан, дзе тата ўладкаваўся рознарабочым на абутковую фабрыку, а потым у Філадэльфію, дзе сям’я адкрыла краму па продажы агародніны. Гэта дало магчымасць трохі падзарабіць, каб вывучыць Пейсаха (цяпер ужо Пола) на інжынера. Дарэчы, і бацька, і маці Бэрана дажылі не толькі да таго часу, калі іх сын паступіў на службу ў амерыканскі стратэгічны даследчы цэнтр RAND Corporation, але і стаў у ім адным з самых паспяховых навукоўцаў.
Падчас «халоднай вайны» Бэран працаваў у лабараторыі над праектамі для Міністэрства абароны ЗША (у 1962 годзе ў Пентагоне ўпершыню быў створаны аддзел інфармацыйных тэхналогій). Менавіта наш зямляк прапанаваў ідэю аб тым, што дадзеныя паміж вылічальнымі машынамі было б зручна перадаваць у выглядзе невялікіх порцый («пакетаў»). Таксама ён прыдумаў дэцэнтралізаваную сістэму звязаных паміж сабой камп’ютараў, у якой усе вузлы з’яўляюцца раўнапраўнымі і якая пры разбурэнні большай часткі адзінак сеткі захоўвала б сваю працаздольнасць. Такім чынам, фактычна забяспечвалася незнішчальнасць дадзеных, бо тыя аказваліся на розных камп’ютарах.
Вось з гэтага бэранаўскага «павуціння» і нарадзіўся інтэрнэт, пачаўшы шлях ад запушчанай Пентагонам напрыканцы 1960-х сеткі Арпанет (ARPANET), якая аб’яднала даследчыя цэнтры ЗША. 3 ліпеня 1969 года Каліфарнійскі ўніверсітэт апублікаваў у прэсе навіну, у якой было ўпершыню афіцыйна згадана пра інтэрнэт. А ў 1983-м Арпанет першай перайшла на сістэму маршрутызацыі дадзеных – таксама адной з адметных асаблівасцяў сучаснага інэту.
У верасні 2008 года прэзідэнт Джордж Буш узнагародзіў Пола Бэрана медалём за асабісты ўнёсак у галіне тэхналогій і інавацый. Тады ж інфармацыя аб ім папоўніла экспазіцыю музея «Нацыянальная зала славы вынаходнікаў» у Акроне, штат Агайо.
А ў сакавіку 2011-га аднаго з бацькоў інтэрнэту не стала – 84-гадовы Бэран памёр ад рака лёгкіх у сваім доме ў Пала Альта (Каліфорнія). Задача, якую ставіў перад ім і яго калегамі Пентагон, – стварыць звышнадзейную, самакіравальную сістэму сувязі, здольную працаваць нават пасля ядзернага ўдару, – была даўно паспяхова перавыканана. І ўжо мала хто ў сённяшнюю камп’ютарную эру сапраўды разумее, што зрабіць гэта паўстагоддзя таму было не менш складана, чым ажыццявіць, напрыклад, касмічны праект…
Статьи
Сделал возможным полет на Луну — о физике, химике, математике и одном из инженеров лунной программы США Борисе Ките.
Статьи
Белорусы разлетаются по разным уголкам мира, живут в разных странах и на разных континентах. Но что именно они...
Статьи
Одна из старейших израильских газет «Иерусалим Пост» написала об истории семьи Кушнеров из Новогрудка. Ее молодой...
Статьи
12 чэрвеня 1896 года ў Вiльнi ў сям’i земскага начальнiка Лiдскага павета нарадзiўся хлопчык, якому было наканавана...
Анастасия Слуцкая
Историки считают, что знаменитая княгиня родилась в 1473 году. Точнее дату ее рождения определить не удалось.
Просмотров: 10216
Старинный город Смолевичи
Свое название Смолевичи получили от слова «смола»: с древности ее добывали и обрабатывали местные жители.
Просмотров: 8679
8 августа. Ставка в Могилеве
В этот день в 1915 году Ставка Верховного главнокомандующего вооруженными силами Российской империи переведена из Барановичей в Могилев.
Просмотров: 6489
13 августа. Минск и чудотворная икона
В этот день в 1500 году чудотворный образ Минской Божией Матери приплыл в Минск по реке Свислочь и найден жителями на берегу неподалеку от замка.
Просмотров: 4576