Ru
En Bl

Деревня Леонполь


55.7999, 27.7804

описание достопримечательности

Лявонпаль – невялікая вёска (а калісьці даволі вялікае мястэчка) ў Міёрскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на левым беразе Заходняй Дзвіны, недалёка ад мяжы з Латвіяй. Сёння тут менш за сотню жыхароў, а ў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў гэтае паселішча было не меншым, чым суседнія Друя ці Дзісна.

Усходнія славяне на месцы Лявонпаля пасяліліся больш чым за 1000 гадоў таму. Сёння аб гэтым сведчаць пахавальныя курганы Х–ХІІІ стагоддзяў, якія тут знаходзяцца. Яны яшчэ памятаюць моцных воінаў і падарожнікаў-вікінгаў, якія часта праплывалі па Дзвіне ў пошуках выгаднага гандлю і палітычнага супрацоўніцтва са славянамі.

Лявонпаль. Восень. Фота А. Анськовча-1

Першае дакументальнае згадванне гэтых мясцін адносіцца да 1506 года, калі Аляксандр Ягелончык перадае ў дар Ганне Масальскай маёнтак Друйскі з вёскамі Залессе і Чурылавічы [1]. Менавіта такую назву – Чурылавічы, або Лількі – меў тады Лявонпаль.

У сярэдзіне ХVIII стагоддзя ўладаром становіцца берасцейскі ваявода Мікалай Лапацінскі (1715–1778). Новы гаспадар будуе тут сваю рэзідэнцыю і ў гонар свайго бацькі Лявона, удзельніка пераможнай бітвы войска Рэчы Паспалітай з сіламі Асманскай імперыі пад Венай (1683 г.), пераймяноўвае вёску ў Лявонпаль. Гэтыя часы – найбольш значная старонка ў гісторыі мястэчка. Лапацінскія гаспадараць тут амаль 200 гадоў.

292234f32850c4911c234a763dd1f6ef.jpg

Двойчы Заходняя Дзвіна была мяжою паміж суседнімі дзяржавамі, Лявонпаль двойчы станавіўся памежным мястэчкам. У 1772 годзе, пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, мяжа нашай краіны з Расійскай імперыяй упершыню ўсталявалася па Дзвіне. Аб той далёкай падзеі сёння нагадвае непаўторны помнік архітэктуры Беларусі – мемарыяльная калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая. Пасля савецка-польскай вайны, з 1921 года і да пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939-м, Дзвіна зноў стала мяжою, на гэты раз паміж Польшчай і Савецкім Саюзам.

Анськовч А. За Дзвною ншая дзяржава. Палатно алей. 2005 г.

Напярэданні Напалеонаўскага паходу 1812 года ў лукавіне Дзвіны, каля Лявонпаля і Дрысы, быў створаны Дрысенскі ўмацаваны лагер рускай арміі. Пры набліжэнні французкіх войскаў з боку Вільні ў лагеры адбыўся ваенны савет, які ўзначалілі расійскі імператар Аляксандр I і камандуючы 1-й Заходняй арміяй Барклай дэ Толлі. Савет вырашыў пакінуць лагер без бою з-за недахопаў умацаванняў у стратэгічных і тактычных адносінах. Гэтыя падзеі адлюстраваныя ў знакамітым рамане Льва Талстога «Вайна і мір»[2].

Брукаваная дарожка вядзе да старажытнага парку сядзбы Лапацнскх

Сёння патрыярхальны Лявонпаль з яго помнікамі архітэктуры і драўлянымі старасвецкімі хацінамі мясцовых жыхароў – своеасаблівы музей пад адкрытым небам. Час захаваў да нас тут цудоўныя помнікі архітэктуры: палацава-паркавы комплекс (1750–1768), былая ўніяцкая царква (1774), мемарыяльная калона (1791), старая школа (1930-я гады).

Старая школа Лявонпал. Фота А. Анськовча

У 1999 годзе, па ініцыятыве пісьменніка і аматара даўніны Сяргея Панізьніка, у Лявонпалі былі створаны Музей радзімазнаўства і яго філіял «Хата бабкі Ядзвінні». А на супрацьлеглым беразе Дзвіны ў вёсцы Цінкаўцы (Верхнядзвінскі раён) Панізьнікам арганізаваны народны музей «На шляху з грэкаў у варагі. Хата бабкі Параскі», які існуе з 1979 года.

Цэгла завода Лапацнскх з кляймом Станслава Лапацнскага

Царква Лявонпал. Фота А. Анськовча

12 ліпеня 2000 года Лявонпаль святкаваў сваё 1000-годдзе. Падчас урачыстасцяў ва ўшанаванне 2000-годдзя хрысціянства і 1000-годдзя паселішча каля галоўнай вуліцы мястэчка быў усталяваны памятны знак – крыж, які сваёй формай нагадвае крыж Еўфрасінні Полацкай. 

Памятны крыж 1000-годдзя Лявонпаля..pngГэты падарунак полацкага прадпрыемства «Шкловалакно» – своеасаблівы сімвал адзінства і рэлігійнай талерантнасці беларусаў. У прысутнасці мясцовых вернікаў і гасцей крыж асвяцілі праваслаўныя і каталіцкі святары: благачынны Міёрскай акругі протаіерэй Мікалай Рундо, святар Лявонпальскай царквы Мікалай Мелех і ксёндз Уладас Пятрайціс.

На жаль, неахайнае гаспадаранне ў савецкі час прывяло мястэчка амаль да поўнага заняпаду. Дзяржаўныя праграмы будаўніцтва аграгарадкоў альбо развіцця турызму маглі б ажывіць тутэйшае жыццё. Таму сёння былыя лявонпальцы робяць усё, каб прыцягнуць увагу грамадства да свайго роднага, не надта вялікага, але вельмі цікавага куточка Беларусі, што месціцца ў цудоўным па прыгажосці старажытным Міёрскім краі.

Аляксандр Аніськовіч, мастак-дызайнер, краязнаўца




[1] Hedemann O. Historia powiatu brasławskiego. Wilno, 1930. S. 392–393.

[2] Гл. т. 3, ч. I, гл. X–XI.




Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.
Добавьте свою информацию и фотографию об этом объекте
Перетяните фотографию сюда
или нажмите на блок
Фотография должна иметь разрешение не менее 1330x887px.
Вес не должен превышать 1 МБ
Загружать можно только авторские фотографии в формате jpg
Размер или тип фотографии не соответствуют требованиям!
Введите более достоверное описание объекта либо интересные факты о нем: