Нечаканая правінцыя

Продолжительность:
10 часов
Расстояние:
110 км

Описание

Івянец — Дзераўная — Налібакі — сядзіба "Налібоцкія кашы" — Івянец — Малая Люцынка (з пачастункамі)

Беларуская правінцыя мала вядома з пункту гледжання экскурсійных стандартаў, але яна такая багатая і насычаная гісторыяй архітэктуры, гаспадаркі, выбітнымі асобамі. Гэта вёскі і мястэчкі Івянец, Дзераўная, Налібакі, Малая Люцынка. Старыя касьцёлы, цэрквы, замчышчы, млыны, свірны. Людзі, іх гераічныя, трагічныя і неадназначныя лёсы — Дунін-Марцынкевіч, Дзяржынскі, браты Бельскія і іншыя.

*Экскурсія праводзіцца на бе­ла­рус­кай мове

q29szqq2hsugngokbw3rah6f3xiqlcjm.jpg

Праграма экскурсii "Нечаканая правінцыя

Першым на нашым шля­ху будзе Івянец, упершыню згаданы ў 1470 годзе. Старажытны цэнтр Івянца традыцыйна складаўся на правым беразе ракі Волмы, дзе і сёння размешчаны яго гістарычныя рэліквіі. Чырвонацагляны касцёл Св. Аляксея (1907) пастаўлены на цокаль з вапняковых блокаў і заключаны ў агароджу з трохарачнай брамай. 

s7opsdxrbnl0v2w3cdh0ag4aaywmruai.jpg

У багатым гістарычным мінулым Івянца ёсць цэлы раздзел, звязаная з тутэйшым ганчарным промыслам. Гэтае рамяство вядома тут з XVI ст. і жыве да гэтага ча­су — у 1960 годзе тут створана фабрыка мастацкай керамікі і вышыўкі. Пра мясцовае ганчарства апавядае і экспазіцыя Івянецкага музея традыцыйнай культуры, размешчаная ў за­лах двухпавярховага асабняка пачатку ХХ стагоддзя. У музеі прадстаўлена археалогія, геральдыка, матэрыялы, якія расказваюць аб культавым дойлідстве, архітэктуры дваранскіх маёнткаў і сялянскіх хутароў, аб рамесна-гандлёвай дзейнасці жыхароў мястэчка. Тутака ж у майстэрні керамікі ўбачым працу ганчара — відовішча зачароўвае! 

k320r5ln4hcqp29o1tc1xq2tvgixrerx.jpg

Недалёка ў памяшканнях былога сядзібна-паркавага ком­плек­су пачатку ХХ стагоддзя наведаем музей мястэчкавага быту. Сені, кух­ня, спаль­ня, сталовая, за­ла добраўпарадкаваны так, як гэта бы­ло ў мностве мястэчак Беларусі ў мінулыя стагоддзі; тут бачныя рытуалы, звычаі, абрады і традыцыі на­ро­да.

Затым адправімся глядзець старажытны храм у вёсцы Дзераўная. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі паходзіць з 16 стагоддзя! Пабудаваны ў 1590 годзе як кальвінскі збор, у 1630-я гады быў перабудаваны ў каталіцкі касцёл. Храм спалучае рысы гатычнага стылю і рэнесансу — агледзім гэты старажытны храм.

53de82fbf28ef360f2815f65982aca99.jpg Наступны пункт нашай вандроўкі — старажытнае селішча Налібокі са слаўнай гісторыяй. Вёска стаіць на ўсходняй ускраіне самага вялікага ляснога масіву Беларусі, які атрымаў па імені вёскі імя Налібокская пушча — тут своеасаблівыя "вароты" ў лясныя ўгоддзі. Першае пісьмовае згадванне аб Налібоках датуецца 1447 го­дам. У 1830 годзе побач з мястэчкам быў адкрыты жалезарудны руднік, у 1852 годзе заснавана металургічная вытворчасць. Па аб'ёме прадукцыі Налібоцкі металургічны за­вод у 1850-х гадах быў найбуйнейшым на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Убачым у Налібоках два хра­мы ХХ стагоддзя.

24df7bb9ebe180d7a2484180d4c95a0d.jpg У вёсцы Янкавічы накіруемся ў сядзібу "Налібоцкія кашы". Пазнаёмімся з гасціннымі гаспадарамі, якія ўжо даўно займаюцца традыцыйным лозапляценнем. Тут вы даведаецеся пра магію ператварэння звычайнай лазы ў прыгожыя і патрэбныя чалавеку рэчы. Таксама зможаце нешта набыць, ці прынамсі замець кантакты. Тут нас чакае і пачастунак: курыны булён, бутэрброды, саленні, чай, кава — галоднымі не застанецеся!

027.jpg Адпраўляемся дадому — і яшчэ раз праедзем праз Івянец. Спынімся для знаёмства з т.зв. "белым касцёлам" — збудаваным на бы­лой Рынкавай плошчы ў XVIII ст. касцёлам Св. Міхаіла Архангела францысканскага кляштара. Белакаменны храм з'яўляецца яркім увасабленнем "віленскага" барока — і адным з лепшых. Струменістыя ўверх вежы, сілуэтная выразнасць і вытанчаная маляўнічасць — такім ён паўстае перад гледачом. Перад храмам стаіць надзвычай выразная скульп­ту­ра Хрыста. Тут мы пасмакуем францішканскія прысмакі ў манастырскай кавярні для пілігрымаў. Інтэр'ер упрыгожваюць фрэскі і барэльефы, створаныя ўраджэнцамі суседняга Ракава, братамі Феліксам і Валяр'янам Янушкевічамі.

u8xhr2pbn26h9sd2fz0pew2dpftarp8s.jpg Вяртанне ў Мінск праз веску Малая Люцынка. Тут у 1840 — 1884 гадах жыў і працаваў наш класік Вікенцій Дунін-Марцінкевіч, тут ён ствараў свае творы, у тым ліку знакамітую "Пінскую шляхту". Ад до­ма амаль нічога не засталося, але ўбачым помнік на месцы до­ма пес­ня­ра. Чытаем класіку, спадарства!

e050d321abd78b83f3e863ee411a7a94.jpg

Кошт экскурсіі ўключае:
    • Праезд аўтобусам туркласу
    • Экскурсія па маршруце
    • Агляд г. Івянца
    • Наведванне Музея традыцыйнай куль­ту­ры ў Івянцы
    • Майстар-клас па кераміцы
    • Наведванне Музея мястэчкавага побыту
    • Наведванне касцёла Св. Міхала Арханёла ў Івянцы
    • Частаванне Францішканскімі прысмакамі ў манастырскай кавярні
    • Наведванне касцёла ў Дзераўной 1590 г.
    • Наведванне вескі Налібакі и сядзібы "Налібоцкія кашы"
    • Пачастунак на сядзібе
    • Прыпынак ў Ма­лой Люцынцы


Месца пачатку экскурсіі: 9.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)


Турысцка-інфармацыйны цэнтр "Планета Беларусь", тэл. +37529 6193420

Пасля адпраўкі замовы, з вамі звяжацца наш менеджэр.

180 BYN
Итого за тур

Оформление заявки

Смотрите также

Дом-музей Аполлинария Пупко в Ивенце Достопримечательности
Дом-музей Аполлинария Пупко в Ивенце

Дом-музей Аполлинария Пупко в Ивенце, который работает как агроусадьба, украшают многочисленные рисунки и деревянные...

Ивенецкий музей традиционной культуры Достопримечательности
Ивенецкий музей традиционной культуры

История этого музея ведет свой отсчет с 1957 года. Он был основан как мемориальный музей Ф.Э. Дзержинского.

Памятник Ф. Дзержинскому в Ивенце Достопримечательности
Памятник Ф. Дзержинскому в Ивенце

Памятник Ф. Дзержинскому в Ивенце, открытый в 1953 году, был создан Заиром Асгуром.

Свято-Евфросиньевская церковь в Ивенце Достопримечательности
Свято-Евфросиньевская церковь в Ивенце

Свято-Евфросиньевская церковь в Ивенце, которая была построена в 1998 году на месте разрушенного православного храма,...