14 лютага 2024 года а 19-й гадзіне запрашаем усіх закаханых
на парны занятак “Венера і Марс” (выраб аб’ёмнага пано-дыптыха)
* * *
Зямля, Сонца, Месяц, Венера, Марс – колькі легенд і паданняў пра іх прыдумана, колькі сімволікі за імі схавана. Ноччу мы скіроўваем позіркі ўгару і спрабуем разгадаць вечную таямніцу. Заглядаем у вочы каханых і патанаем у бязмежжы. Нябесныя целы зусім як людзі – планеты і зоркі прыцягваюцца адно да другога, і чым яны бліжэй, тым мацней іх узаемнае прыцягненне.
Мерапрыемствам “Венера і Марс” музей Максіма Багдановіча распачынае серыю майстар-класаў ад пазаземнай мастачкі Святланы Верабей, якая пакажа, што цуды магчымыя і мы можам навучыцца рабіць іх самі.
Колькі натхнення, старання, любові, і вы зможаце стварыць твор мастацтва, які будзе сапраўднай аздобай вашай прасторы.
* * *
Вас чакаюць:
- прэзентацыя серыі майстар-класаў ад пазаземнай мастачкі Святланы Верабей;
- стварэнне парнага пано з фактурнай сумесі;
- прагляд чароўнай анімацыі;
- паэзія і легенды.
Майстар-класы праходзяць пры падтрымцы беларускага брэнда дэкаратыўных матэрыялаў – “Primavera”.
* * *
Зрабіце падарунак сабе і сваім любімым!
* * *
Уваходны квіток: 99 рублёў (на 2 асобы). Папярэдні запіс абавязковы!
Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы або ў касе музея перад пачаткам мерапрыемства.
Тэлефоны для сувязі: +375 17 363 07 61, +375 29 101 71 47.
Адрас: Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а.