Экскурсійны праект Віаполя “Бенефіс Знаўцы”дазваляе бліжэй пазнать інтэлектуальную эліту нашай краіны. Славутыя асобы Беларусі - знаўцы гісторыі, культуры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў – падчас экскурсій расказваюць пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам - нават ўсё жыццё... Гэта не традыцыйная экскурсія, а - Бенефіс Знаўцы. Скарочана - "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ . Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе - лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія - дэсерт! Чарговая экскурсія “Бенефіс знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Радзівілаў” 14 верасня па маршруце Ішкальдзь – Паланечка – Вольна – Стайкі – Сталовічы – Нясвіж – Вялікая Ліпа – Новыя Навасёлкі – Вішнявец – Новы.
Знаўца Глеб Лабадзенка
Едзем з Глебам Лабадзенкам – вядомым блогерам, журналістам, паэтам, даследчыкам радзівілаўскіх фатаграфій і выкладчыкам курсаў беларускай мовы “Мова Нанова”, аўтарам цудоўнай кнігі моўных малюнкаў "Дзіцячая заМова". Тэматыка блогу Глеба Лабадзенка – Беларусь, беларуская мова, культура, мастацтва, гісторыя, архітэктура, літаратура, сацыяльная сфера. Падчас вандроўкi па тых мясцiнах, назва якiх сёння ўжо ні аб чым не гаворыць простым гарадскiм жыхарам, можна будзе ўбачыць самыя дзiвосныя, непаўторныя i самыя-самыя помнiкi гiсторыi i культуры Беларусi, якiя ў сваю чаргу неразрыўна звязаныя з гiсторыяй роду Радзівілаў, не адно пакаленне якога ўпiсала залатымi лiтарамi свае iмёны ў айчынную гiсторыю...
Ішкальдзь, касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1472 г.)
Сёння вёска Ішкальдзь, землi якой некалi належалi Радзiвiлам, налiчвае крыху болей за 300 жыхароў, але менавiта тут сёння стаiць самы стары ў Беларусi ((з неперабудаваных) касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1472 г.), малюнак якога ў 1876 г. зрабiў Напалеон Орда.
Паланечка, палац Радзівілаў
Тое што вёска Паланечка, належала Радзівілам, якія пабудавалі тут палац ў канцы XVIII — пачатку XIX стст., вядома многім. Але не кожны ведае, што менавіта ў гэтай вёсцы і сёння стаіць той самы касцёл Св. Георгія, у якім, магчыма, хрысцілі Ігната Дамейку, а таксама самы стары ў Беларусі млын 1819 г.
Царква ў Вольне
Царква ў Вольна была пабудавана ў 1768 г. як касцёл базыльян ў стылі ракако, у 1895 г. прыстасавана пад праваслаўную царкву, якая дзейнічае і ў наш час.
Сталовічы. Былы касцёл Іаана Хрысціцеля рыцараў Мальтыйскага ордэну
Далей па дарозе ў Стайках захавалася сядзіба, якая належала некалі адной з ліній роду А.С. Пушкіна, роду Лашкевічаў. Дом пабудаваны з элементамі эклектыкі і выклікае асацыяцыі з замкам. Ёсць сёння ў Беларусі і тое, што робіць нас бліжэй да вострава Мальта – адзіны на тэрыторыі нашай краіны храм рыцараў Мальтыйскага ордэну.
У Сталовічах
Касцёл Іаана Хрысціцеля ў Сталовічах быў пабудаваны у тым ліку на ахвяраванні камандора познаньскага С.Дамброўскага, сам жа ордэн з’явіўся тут дзякуючы сыну Радзівіла Сіроткі – Жыгімонту Каралю, які атрымаў у Італіі тытул камандора мальтыйскага ордэна.
Нясвіж. Касцел Божага цела
Нясвіж. Табліца на касцеле
На працягу стагоддзяў Нясвіж з’яўляўся сталіцай ардынацыі Князёў Радзівілаў. У горадзе і сёння можна пабачыць хаты рамеснікаў, гандлёвыя рады; старэйшую ў краіне Ратушу 1596 года.
Палацавы комплекс Радзівілаў у Нясвіжы
У парку Радзівілаў у Нясвіжы
Палацава-паркавы комплекс XVI-XVIII стст., пабудаваны М.Радзівілам “Сіроткам” верагодна па праекце італьянскага архітэктара Дж.М. Бернардоні. Замак-палац, акружаны высокімі землянымі валамі і шырокімі ровамі ды сажалкамі, уяўляе сабой сістэму аб’яднаных у адзіны ансамбль будынкаў, якія ўтвараюць вытанчаны парадны двор.
Успенская царква (1590 г.) ў Новым Свержні
Новы Свержань – прыгарад Стоўбцаў, дзе сёння знаходзяцца 2 помнікі сакральнай архітэктуры канца XVI ст. Помнік архітэктуры рэнесансу, невялікі, кампактны, нібыта выкананы з маналіту Петрапаўлаўскі касцёл з’яўляецца адной з найбольш арыгінальных і самабытных готыка-ренесансных святыняў Беларусі. Касцёл (1588 г.) быў пабудаваны дзякуючы М.К. Радзівілу Сіротку, як і праваслаўная Успенская царква (1590 г.) там жа ў Новым Свержні, якая з’яўляецца помнікам архітэктуры барока.
Касцел (1588 г.) ў Новым Свержні
Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка – даследчык радзівілаўскіх фатаграфій і выкладчык курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” – падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя беларускай мовы. Вяртанне ў Мінск каля 23.00.
Все статьи проекта «Экскурсии с Виаполем» можно посмотреть в разделе «Куда поехать»
Статьи
Известен город Щучин с 1537 года как частновладельческое местечко, принадлежавшее в ту пору князьям Радзивиллам.
Статьи
Путешественник, следующий по реконструированному и необычайно похорошевшему Гродненскому шоссе М6, зачастую и не...
Статьи
Продолжим рассказ о судьбе бывшего Кармелитского монастыря в Засвири. Сейчас руины монастыря в Засвири, заросшие травой...
Статьи
Путешествуя по Нарочанскому краю, стоит почтить своим вниманием маленькую деревеньку Засвирь, расположившуюся на берегу...
5 августа. Клецкая битва
В этот день в 1506 году произошла знаменитая Клецкая битва между войсками ВКЛ и крымскими татарами.
Просмотров: 10164
Анастасия Слуцкая
Историки считают, что знаменитая княгиня родилась в 1473 году. Точнее дату ее рождения определить не удалось.
Просмотров: 10101
8 августа. Ставка в Могилеве
В этот день в 1915 году Ставка Верховного главнокомандующего вооруженными силами Российской империи переведена из Барановичей в Могилев.
Просмотров: 6396
6 августа. Первая Библия
В этот день в 1517 году Франциск Скорина издал в Праге первую белорусскую Библию.
Просмотров: 4445