У самым цэнтры нашай сталіцы ёсць таямнічае месца – патанулы стадыён, пра які наўрад ці ведае моладзь, але памятаюць людзі сталага веку.
Да сярэдзіны ХХ стагоддзя на вялізным балоцістым пляцы ў раёне сучаснага Палаца спорту месціліся так званыя Татарскія агароды – як зараз сказалі б, генеральны вытворца і пастаўшчык гародніны на сталы мінчукоў. Пасля Вялікай Айчыннай прыватны бізнэс мясцовых татар прыкрылі, а на колішніх дзялянках утварылі футбольнае поле. Так пачыналася нядоўгая гісторыя мінскага стадыёна ўсесаюзнага спартыўнага таварыства «Працоўныя рэзервы».
Спачатку стадыёну было нададзена імя Клімента Варашылава, але ў 1960-х памяць пра сталінскага маршала пакрысе прыбралі. Ёсць успаміны, што на гэтай арэне займаліся фізпадрыхтоўкай курсанты размешчанага побач Сувораўскага вучылішча. А ўзімку на «Працоўных рэзервах» трэніраваліся канькабежцы, і лёд, кажуць, там быў ідэальны.Таму, калі прафесійныя спартсмены сыходзілі, на коўзанку набіваліся дзеці і моладзь. Па святах побач са стадыёнам пускалі салют.
Але чамусьці паступова стадыён прыйшоў у заняпад. У канцы 1970-х для таварыства «Працоўныя рэзервы» пабудавалі новы спартыўны комплекс у сталічным мікрараёне Зялёны Луг. А старая арэна пайшла «пад экскаватар» – у сярэдзіне 1980-х па ёй пацяклі воды Свіслачы, чыё рэчышча значна пашырылі для надання большай прыгажосці толькі што адрэстаўраванаму Траецкаму прадмесцю.
Ад стадыёна засталася толькі ўсходняя трыбуна, якая пазней стала часткай Вострава слёз, гарбаты масток, што злучаў яго з процілеглым берагам, ды ўспаміны пра мару зрабіць у Мінску спарткомплекс накшталт знакамітых маскоўскіх Лужнікоў.
12 июня стадион «Динамо» в Минске отмечает свой 85-й день
Ацыфраваныя фотаздымкі старога Мінска даюць уяўленне, як
Начнем с того, что переехал сам город. Раньше он размещался в
Глядя в будний день на безлюдную Октябрьскую площадь в центре
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....