«Магія Палесся»: ад фотаздымка да дыплома пераможца

Автор: Сямен Лукашук
Фото: Сяргея Плыткевіча

Сёння ў гарадскім пасёлку Лагішын і ў горадзе Пінску адбудзецца падвядзенне вынікаў абласнога краязнаўча-турыстычнага конкурса «Магія Палесся», які правялі Рэспубліканскі фонд развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў» і Беларускае грамадскае аб’яднанне экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. У конкурсе ўзялі ўдзел сто сем юных жыхароў Брэсцкай вобласці, ён праходзіў па шасці намінацыях.

Мы вырашылі паказаць здымкі фотамастака Сяргея Плыткевіча, якія прапаноўваліся для стварэння ганаровага дыплома і былі змешчаны на яго старонцы ў фэйсбуку, а таксама ў тэматычнай групе «Планета Беларусь».

1-2007-03-26_0839_887.jpg

Найменшую колькасць лайкаў атрымалі начныя дубы на беразе ракі Прыпяць. Ірына Саўчанка назвала здымак “Зловещая красота, сейчас прилетят летучие мыши…”

2-2011-09-12_0025_1330.jpg

Сонечныя промні, якія прабіваюцца праз галіны дрэваў, таксама аказаліся ў аутсайдэрах.

3-2007-03-26_0865_1330.jpg

А вось ранішнія дубы з гнездамі чапляў і бакланаў атрымалі большую падтрымку гледачоў.

4-2017-08-20-1--0U8A9257_887.jpg

Спадабалася і казачная старыца ракі Прыпяць, і заход сонца над залітай вадой абалонай ракі.

5-2005-05-07_1921_887.jpg

Але самымі папулярным аказаўся здымак двух дубоў з туманам і ранішнім сонцам.

6-2015-07-31-2-0U8A9185_1330.jpg

Ёсць сэнс прывесці некаторыя каментары:

Игорь Пастухов:

– Очень нравится фото. В нем не только красота природы с удачным освещением, но и философия. Заложен смысл, загадка. Рядом высохшее и живое дерево. Как напоминание того, что всегда рядом… Извечный круговорот: жизнь-смерть-жизнь. И восходящее солнце как любовь и победа жизни...

Татьяна Кравченко:

– Эта фотография уж точно обладает определённой магией и приковывает взгляд, хочется постигнуть тайны Полесья.

Светлана Кошкина:

– А мне видится, что в качестве фона (!) все участники отбора – слишком «остросюжетные».

Тревожные.

Неги и безмятежности им недостаёт в задуманном качестве.

Если «замылить» контрастность – растворится магия деталей. Фактура. Весь смак.

Возможно, у меня профдеформация – наработала когда-то дизайнером-верстальщиком.

В конце концов, почему не нежные весенние разливы Полесья? Ведь фон, даже самый пленительный, должен быть именно фоном – сбалансированным аккомпанементом основному посылу. Который в дипломе – не оформление.

Рискуете повторить ошибку Бекмамбетова с его эпической серией «Всемирная история. Банк Империал», когда слишком яркое «оформление» переакцентировало внимание с основного месседжа. Впрочем, в вашем случае, это не столь критично…

AJ3I3769_1330.jpg

Вось канчатковы варыянт нашага дыплома.

8 0951e799533d835354549f2e58940185.jpg

Мы змясцілі выяву і гады жыцця Аляксея Дуброўскага, а таксама дадалі адлятаючы клін журалёў.

Спадзяемся, пераможцы і ўдзельнікі конкурса захаваюць гэтыя дыпломы, магчыма, кагосьці мы падштурхнем прысвяціць сваё жыцце краязнаўчай або турыстычнай працы.

І ўсе разам мы ганарымся родным Палессем!

А для гісторыі змяшчаем Пратакол падвядзення вынікаў.



Самые популярные

За неделю За месяц За год За все время