Пра слынны Бермудскi трохкутнiк – раён у Атлантычным акiяне, дзе час ад часу нiбы знiкаюць марскiя i паветраныя судны, чуў пэўна кожны. А на процiлеглым баку зямнога шара, у цэнтры Старога Свету, ёсць iншая, пакуль не вельмi вывучаная анамальная зона, у якой гiнулi не тое што транспартныя сродкi – цэлыя дзяржавы i нават звышдзяржавы-iмперыi.
На працягу амаль усёй нацыянальнай гiсторыi беларускiя землi – гэты ласы кавалак Еўропы – спрабавалi загрэбці i ўсходнiя, i заходнiя суседзi. А iншы раз захопнiкi прыходзiлi аж з-за дзясятай гары, марачы заняволіць наш край. Тыя ж татара-манголы, няйнакш, здалёк iшлi, каб перасекчы мяжу Вялiкага княства Лiтоўскага i… першымi наступiць на беларускiя «граблi». Дасюль беспакараныя, няпрошаныя госцi хутка надакучылi сваiмi раптоўнымi набегамi нашаму вялiкаму князю Альгерду, якi падпільнаваў татар ля рэчкi Сiнiя Воды i ўсыпаў iм перцу. Перамога каля Сiнiх Водаў стала першым трыўмфам над ардынцамi ва Усходняй Еўропе.
Другая «непераможная» армiя – тэўтонскiх (нямецкiх) рыцараў, што на працягу двух стагоддзяў спусташала ўсходнеславянскiя землi, таксама не на жарт стамiла нашых продкаў i ў вынiку была дашчэнту разбiта беларуска-польскiм войскам у бiтве пад Грунвальдам. Тэўтонскi ордэн, якi яшчэ ранiцай 15 лiпеня 1410 года дэ-факта быў адной з магутнейшых iмперый, увечары стаў амаль што нiчым, яшчэ больш – над iм навiсла пагроза поўнага знiкнення з палiтычнай карты. Параза ордэна на Грунвальдскiм полi не толькi зрабiла лiцвiнаў-беларусаў нацыяй, з якой трэба лічыцца, але без перабольшання вызначыла лёс усёй Еўропы на шмат стагоддзяў наперад.
Напалеон, безумоўна, быў ваенны генiй, але i ён трапiў у беларускую «пастку». 16 лiпеня 1812 года Банапарт трыўмфальна ўехаў у Вiцебск, дзе вырашыў спынiцца на зiму. Згодна паданню, увайшоўшы ў падрыхтаваны для яго палац, Напалеон адшпiлiў шаблю, кiнуў яе на стол i абвясцiў: «Першая кампанiя ў Расii закончаная!» Аднак праз некалькi тыдняў iмператар засумаваў, а можа, тутэйшы клiмат, згубны для рознага капылу iмперый, паспрыяў таму, але ўжо на пачатку жнiўня французы iзноў рушылi на ўсход… Чым скончыўся гэты паход, ведае кожны шкаляр. Кажуць, пакiдаючы Маскву, Напалеон у роспачы ўсклiкнуў: «Ах, д’ябал, трэба было мне застацца ў Вiцебску!»
Але Банапарт быў далёка не адзiным, хто пашкадаваў аб тым, што адбылося, – з iм былi салiдарныя тысячы патрыётаў Рэчы Паспалiтай, якiя звязвалi з Напалеонам надзеi на вызваленне сваёй некалi магутнай краiны з-пад расійскага прыгнёту. Дваццаццю гадамi раней дзяржава (дарэчы, на той час другая па плошчы ў Еўропе) была падзелена памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй. Фактычна лёс Рэчы Паспалiтай быў прадвызначаны ў Магiлёве ў траўнi 1780 года, падчас сустрэчы ўладара Аўстрыйскай iмперыi Iосiфа II i рускай iмператрыцы Кацярыны II. Менавiта тады манархi заключылi дамову аб падзеле сфер уплыву на польскiх i беларускiх землях, якая і была педантычна выканана пазней. Праз 15 год у гродзенскiм Новым замку апошнi кароль Рэчы Паспалiтай Станiслаў Аўгуст Панятоўскi выракся сваёй кароны.
Стагоддзе з нечым – i зноў Магiлёў стаў адным з цэнтраў тых падзей, што спадарожнічалі крушэнню іншай імперыi, гэтым разам ужо Расiйскай. Пакінуўшы Стаўку Вярхоўнага галоўнакамандавання, што размяшчалася ў беларускiм горадзе, 2 сакавiка 1917 года цар Мiкалай II быў вымушаны падпiсаць адрачэнне ад трона наўпрост у чыгуначным вагоне і… яшчэ раз вярнуцца ў Магiлёў, каб развітацца з генераламі Стаўкі.
А праз паўгода ў Магiлёве пачаўся так званы Карнiлаўскi мяцеж, мэтай якога быў арышт Часовага ўраду, але неўзабаве сам генерал Карнiлаў з паплечнiкамi апынуўся ў Быхаўскай турме.
Цікава, што «бацькi» камунiстычных iдэй, якiя згубiлi Расiйскую iмперыю, маюць, як высветлiлася, і беларускiя каранi. Так, продкi Уладзiмiра Ленiна па матчынай лiнii былi родам з нашага Брэста. Таксама на Брэстчыне ў начатку ХVII стагоддзя служыў равiнам адзiн з прапрадзедаў Карла Маркса, а звалi яго Мэер Кацанэленбоген. I, напэўна, не выпадкова не ў сiбiрскай глушы або фiнскiх балотах, а ў непрыкметным драўляным дамку на ўскраiне Мiнска ў 1898 годзе пад выглядам святкавання дня народзiнаў адбыўся першы з’езд Расiйскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыi – РСДРП – прамацi кампартыi, якой было наканавана адыграць маштабнейшую ролю ў ХХ стагоддзi.
У Беларусi, дзе быў зачаты камунiстычны калос, гiсторыя непарушнай савецкай iмперыi i скончылася. У 1991 годзе кiраўнiкi Беларусi, Расii i Украiны сабралiся на паляванне ў Белавежскай пушчы. Гэтым разам iх «здабычай» стаў Савецкi Саюз, cкон якога быў дакументальна зафiксаваны ў Вiскулях – урадавай рэзiдэнцыi на самым высокiм узгорку пушчы...
Наогул Беларусь, дзе не аднойчы ставiлася кропка ў гiсторыi iмперый, дзе нараджалiся ўпартыя змагары – ад Касцюшкi да Дзяржынскага, можна параўнаць з эпiцэнтрам урагану, у якiм не дзьмуць вятры i пануе абсалютны спакой, тады як наўкол iмклiва рухаюцца магутныя плынi паветра. Вучоныя называюць гэтую з’яву «вокам тайфуна», а мы скажам проста – Беларускi трохкутнiк.
26 ноября 2017 года на Брилевском поле под Борисовом воссоздали
Беларусь может удивлять, выглядеть необычно и экзотично.
Просмотров: 15098
Куда повезти на экскурсию по Беларуси друзей из Польши, России, Германии, Израиля и СШАВ Беларуси есть что посмотреть туристам из самых разных стран мира – со многими нас связывает такая насыщенная и драматичная история, что на экскурсия...
Просмотров: 5729
26 июля. Новогрудок и Магдебургское правоВ июле 1511 года Новогрудок получил Магдебургское право.
Просмотров: 1994
22 июля. Павел Сухой – легенда мировой авиацииВ этот день в 1895 году в местечке Глубокое Дисненского уезда Виленской губернии Российской империи родился Павел Сухой, авиаконструктор.
Просмотров: 1917
Беларусь часто называют страной озер, и не зря, ведь их общее количество превышает 11 тысяч. Мы расскажем об уникальных водоемах.
Просмотров: 176697
1 июля. Люблинская унияВ этот день в 1569 году была заключена Люблинская уния, которой объявлялось объединение Великого княжества Литовского и Польши в единую Речь Посполиту...
Просмотров: 16819
Семь экзотических мест в БеларусиБеларусь может удивлять, выглядеть необычно и экзотично.
Просмотров: 15098
Куда повезти на экскурсию по Беларуси друзей из Польши, России, Германии, Израиля и СШАВ Беларуси есть что посмотреть туристам из самых разных стран мира – со многими нас связывает такая насыщенная и драматичная история, что на экскурсия...
Просмотров: 5729
Беларусь часто называют страной озер, и не зря, ведь их общее количество превышает 11 тысяч. Мы расскажем об уникальных водоемах.
Просмотров: 176697
Чем летом заняться на Нарочи и почему туда обязательно стоит съездить?Озеро Нарочь – самое большое в Беларуси. Что можно посмотреть в Нарочанском парке (помимо самого курортного поселка Нарочь с его санаториями), и чем т...
Просмотров: 22620
8 Марта – Международный женский день. Спасибо Кларе Цеткин и проституткам!По официальной версии, праздник связан с «маршем пустых кастрюль».
Просмотров: 21945
12 марта 1613 года. Жировичи стали местечкомИменно в этот день в 1613 году король Речи Посполитой Жигимонт III Ваза присвоил этому населенному пункту статус местечка.
Просмотров: 17209
Беларусь часто называют страной озер, и не зря, ведь их общее количество превышает 11 тысяч. Мы расскажем об уникальных водоемах.
Просмотров: 176697
10 мировых знаменитостей, которые родились в Беларуси
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
Просмотров: 101204
11 белорусских фильмов, которые стоит посмотретьВ Музее истории белорусского кино, где знают все о белорусском кинематографе, нам посоветовали белорусские фильмы разных периодов, которые стоит посмо...
Просмотров: 100240
10 экскурсий по Беларуси, на которых должен побывать каждый!Существует ли какой-то экскурсионный «минимум», который необходим каждому уважающему себя белорусу для того, чтобы у него было чувство национальной са...
Просмотров: 67578