Адзін з самых старажытных і другі па велічыні беларускі арган – ён месціцца ў Пінскай катэдры – загучыць па-новаму. Тут арганізоўваюць фестываль арганнай музыкі імя кардынала Казіміра Свёнтка.
Плануецца, што на працягу лета арганісты з розных краін будуць даваць у храме канцэрты. Старт —напрыканцы мая. Пра дакладныя тэрміны і расклад канцэртаў стане вядома неўзабаве.
Ініцыявала фестываль катэдральная парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пры падтрымцы сектара культуры гарвыканкама, паведаміла Беларускай службе Vatican News сябра Рады па справах літургіі і музыкі Пінскай дыяцэзіі, арганістка Вікторыя Куцько.
Паводле яе, сярод галоўных ідэй і мэт фестывалю – ушанаванне імя адзінага беларускага кардынала Казіміра Свёнтка, 80-годдзе святарства якога будзе адзначацца сёлета.
— Па-другое – паказаць наш катэдральны арган шырокаму колу слухачоў. Бо гэта адзін з самых старажытных і, на жаль, мала задзейнічаных у канцэртным выкананні інструментаў. І па-трэцяе – немалаважна далучаць вернікаў, жыхароў і гасцей горада да слухання твораў духоўнай музыкі, навучыць іх слухаць, разумець і любіць такую незвычайную для сучаснага свету музыку», —сказала Вікторыя Куцько.
У гэтым годзе Пінск абраны культурнай сталіцай Беларусі. Арганны фестываль будзе адным з галоўных мерапрыемстваў, якія пройдуць з нагоды надання гораду такога статусу.
У перспектыве штогадовы фестываль арганнай музыкі мог бы стаць брэндам сталіцы Палесся і прыцягваць у горад турыстаў.
Арган пінскай катэдры быў пабудаваны майстрам Адальбертам Градніцкім у Вільні ў 1837 г.
Інструмент мае 1049 галасоў, 36 дзейных рэгістраў, два мануалы, 1498 труб – драўляных і металічных, вышынёй да чатырох метраў. Цікава, што грошы на рэканструкцыю пінскага аргана нядаўна выдаткоўваў беларускі мецэнат Юры Зісер, заснавальнік партала Tut.by.
Жыццё кардынала Казіміра Свёнтка цесна звязана з пінскім касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. У 1954 г. ён, будучы святаром, вярнуўся са сталінскіх лагераў і з таго часу служыў у парафіі больш за 50 гадоў. У 2001 г. па ініцыятыве іерарха – на той час ужо кардынала – была адноўлена пінская семінарыя, якая размясцілася ў карпусах былога кляштара пры катэдры.
Пасля смерці ў 2011 г. кардынал Свёнтэк быў пахаваны ў крыпце святыні.
Полешуки и их жизнь своей неповторимостью уже давно притягивают
Мы расскажем, чем они так интересны
Среди отобранных нами старых обителей – лежащие в руинах,
В Беларуси насчитывается около ста органов. Есть современные —
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....