У 1717 годзе беларускія магнаты Радзівілы стварылі ў Налібоках шкляную мануфактуру. Праз дваццаць год падобная з’явілася ва Урэччы. З тых часоў лепшыя еўрапейскія вытворцы шкла, напрыклад, багемскія, атрымалі моцнага канкурэнта.
Які посуд выдзімалі беларускія майстры? Якімі намаганнямі дасягаўся такі высокі ўзровень? І чаму гэта беларуская традыцыя з цягам часу сышла ў нябыт? Мы паспрабавалі адшукаць адказы разам з кандыдатам гістарычных навук Таццянай Скрыпчанка.
Яшчэ на этапе планавання будучай вытворчасці Радзівілы прынялі два стратэгічна правільных рашэння. Першае датычылася месца для мануфактур. Адзін з неабходных складнікаў шкла – паташ – давала Налібоцкая пушча. Яго здабывалі з попелу. Таму мануфактуры і месціліся каля густога лесу. «А вось беларускі пясок для гэтай вытворчасці не падыходзіў, – кажа Таццяна Скрыпчанка, – У ім шмат жалеза. Пры яго ўжыванні атрымаецца шкло зялёнага бутэлькавага колеру, непрывабнае для посуду. Таму прыходзілася карыстацца спецыяльна прывезеным пяском».
Другое ўдалае рашэнне – не вынаходзіць ровар, а арганізаваць працэс вытворчасці з улікам лепшых еўрапейскіх практык. Сказана – зроблена. Налібоцкую мануфактуру стварылі на ўзор Дрэздэнскай каралеўскай, Урэцкую – Саксонскай каралеўскай. Тэхнічнымі працэсамі і ў Налібоках, і ва Урэччы кіравалі лепшыя замежныя адмыслоўцы, напрыклад, Канстанцін Фрэмель, спецыяліст па варцы багемскага крышталю. А вось рысавальшчыкі і гравіроўшчыкі былі з мясцовых – прыгонных сялян ды збяднелай шляхты. Вядома пра дынастыі беларускіх майстроў: Дубіцкіх, Александровічаў, Кахановічаў, Бялькевічаў, Галубовічаў.
Уявім абедзве мануфактуры і тэхналагічны ланцужок вытворчасці. Асобна размяшчаліся склады з сыравінаю і месца, дзе палілі дрэва, пасля чаго з гэтага попелу выраблялі паташ. Далей – штосьці кшталту лабараторыі. У ёй згодна з дакладнай прапорцыяй змешваліся пясок, паташ і мінеральныя фарбы. Зрабіўшы неабходную сыравіну, майстар варыў у спецыяльным тыгэле – вялізным гаршчку – у печы ўласна шкло. «Унікальнае ружовае шкло атрымлівалася пасля дабаўлення ў працэсе варкі калоіднага золата, – кажа эксперт, – а блакітнае – срэбра». Далей у працэс уключаліся мастакі, сумесна са шкларобам яны вырашалі, якія формы магчыма выдзьмуць. Бо ўласцівасці аморфнага стану шкла дазваляюць ажыццявіць далёка не ўсе ідэі. Пасля атрымання патрэбнай рэчы яе абпальвалі і шліфавалі, а мастакі прыдумлялі роспіс, які ўжо іншы адмысловец пераносіў на гатовы выраб. Якасным лічылася шкло без бурбалак, празрыстае і зіхатлівае, як брыльянт.
Мастацтвазнаўца Мая Яніцкая ў сваім артыкуле «Матэрыяльная і духоўная культура Міншчыны» піша, што, працуючы ў Налібоках, Канстанцін Фрэмель вынайшаў новую тэхналогію варкі рубінавага шкла. Беларускія ж майстры засвоілі надзвычай складаныя тэхнікі шліфоўкі, гравіроўкі і разьбы. Па словах даследчыцы, яны ўмелі аздобіць ножкі келіхаў ніцямі рубінавага шкла. Вырабы таксама ўпрыгожвалі плацінай, золатам, срэбрам і накладнымі медальёнамі. Мясцовыя мануфактуры не проста засвойвалі чужы вопыт, гэта было асяроддзе інавацый.
Спецыялізацыя абедзвюх мануфактур была агульнаеўрапейскай. Тут выраблялі аконнае шкло, люстэркі, жырандолі, падсвечнікі, цацкі, флакончыкі для духоў і, вядома, посуд: цукарніцы, салатнікі, бутэлькі, графіны, кубкі з накрыўкамі, бакалы ды «куляўкі» – чаркі без ножак (відаць, не для слабакаў, бо з такіх пілі ўсё змесціва адным махам). І гэта далёка не ўся прадукцыя. Вядома, што найменняў вырабаў было больш за сто. Дарэчы, менавіта Урэцкая мануфактура, адзіная ў краіне, вырабляла люстры і люстэркі. «Так, да моманту рэстаўрацыі аднаго з найбольш каштоўных люстэркаў у Кракаўскім нацыянальным музеі лічылася, што яно заходнееўрапейскае, – піша Мая Яніцкая. – Калі ж знялі падрамнік, то аказалася, што паміж ім і шклом у якасці пракладкі былі пакладзены інвентары Урэцкай мануфактуры».
Уплыў заходнееўрапейскага мастацтва быў вельмі адчувальным, але самабытныя ўзоры і выкарыстоўванне традыцыйных форм дазваляюць казаць пра беларускую школу шкларобства. Тутэйшыя майстры аздаблялі вырабы жартоўнымі надпісамі-парадамі, пажаданнямі, вершамі, гербамі, арабескамі, партрэтамі каралёў і асоб княжацкіх родаў, выявамі беларускіх краявідаў і жывёл, а таксама сатырычнымі сцэнкамі з жыцця мясцовых жыхароў.
Але выразнай сувязі з народным мастацтвам тут не прасочваецца. Па словах Таццяны Скрыпчанка, напрыклад, беларускага арнаменту, якім паўсюдна карысталіся ў сельскім асяроддзі, няма на шкляных вырабах. «Спажыўцамі шкляных вырабаў былі пераважна гараджане – кажа эксперт – і галоўным у аздабленні была такая зменлівая з’ява, як мода. Для сельскай мясцовасці насупраць характэна следванне ўстойлівай традыціі». Аднак трэба падкрэсліць, што формы шкляных вырабаў перагукваліся з народнымі.
Традыцыйныя формы ў спалучэнні з арыгінальнымі гравіраванымі кампазіцыямі ды мясцовымі матэрыяламі вылучалі нашу вытворчасць на еўрапейскім рынку. Нягледзячы на замежны «менеджмент», беларускае шкло не стала копіяй саксонскага ці багемскага. Але ў сэнсе якасці яны стаялі ў адным шэрагу. «Радзівілам патрэбны былі мануфактуры высокага класа, інакш займацца вытворчасцю было бессэнсоўна, – кажа Таццяна Скрыпчанка. – Яны гандлявалі ў Еўропе і Расійскай імперыі. У такіх умовах у вас альбо бездакорная якасць, альбо вы проста не вытрымаеце канкурэнцыі».
Пасля ўваходу тэрыторыі сучаснай Беларусі ў Расійскую імперыю мануфактуры пачалі паступова губляць пазіцыі. Пратрымаўшыся да сярэдзіны XIX стагоддзя, яны зачыніліся. «Былыя гаспадары прадалі мануфактуры, – кажа Таццяна Скрыпчанка, – а новым трэба было працаваць ужо ў змяніўшыхся ўмовах». Да таго ж на Беларусі прагрымела вайна 1812 года, якая не пашкадавала ні памяшканні мануфактур, ні абсталяванне. І старажытная беларуская традыцыя шкларобства перапынілася. У савецкія часы тут працавалі некалькі шкляных заводаў, але яны рабілі зусім іншыя рэчы па іншым тэхналогіям.
Нажаль, час і войны не збераглі для нас крохкія вырабы знакамітых мануфактур. Прыгожыя штофы, графіны, кубкі і келіхі захоўваюцца у калекцыях Варшавы, Львова, Санкт-Пецярбургу, Масквы, але не ў беларускіх музеях. І толькі мясцовыя жыхары па сёння знаходзяць на сваіх агародах рэшткі старажытнага шкла, што вельмі карысна для навукоўцаў, але слаба суцяшае ўсіх астатніх.
Што можна зрабіць сёння? Таццяна Скрыпчанка ўпэўнена, што аднавіць паўнавартасную вытворчасць шкла па старажытных тэхналогіях зараз немагчыма. Хаця б таму, што калі мы вырашым у XXI стагоддзі паліць такую колькасць лесу, прагрэсіўная частка грамадства нас проста не зразумее. І будзе мець рацыю. А вось арганізацыя прадпрыемства ў мініяцюры як турыстычнага аб’екта цалкам магчымая. У краіне ўжо ёсць некалькі музейна-вытворчых камплексаў, і яны папулярныя. Пагадзіцеся, што вельмі файна было б купіць далікатны беларускі келіх, які майстар выдзьмуў прама перад вамі.
Белорусские народные ремесла – это не только название
Экскурсии на производство в Беларуси пока не самое раскрученное
На носу в январе еще Старый Новый год (а также православное
В этот день в 1828 году родился Эмерик Чапский, белорусский коллекционер и нумизмат.
Просмотров: 2111
16 ноября. Белорусская железная дорога16 ноября 1871 года открылось регулярное железнодорожное сообщение по маршруту Москва – Брест.
Просмотров: 2096
21 ноября. Первая «Азбука»Исполняется 426 лет со времени издания «Азбуки» Лаврентия Зизания, первого на Беларуси и в Украине букваря.
Просмотров: 1936
18 ноября. Дом офицеров в МинскеВ 1936 году в Минске был открыт новый Дом Красной Армии (сегодня – Дом офицеров).
Просмотров: 1833
В этот день в 1623 году в Витебске был убит Иосафат Кунцевич, причисленный католической церковью к лику святых.
Просмотров: 4582
Куда отправиться в ноябре, чтобы не заскучать поздней осеньюНоябрь – совсем уже поздняя осень, когда световой день становится значительно короче. Но и это время вполне можно использовать для путешествий и экску...
Просмотров: 3412
26 октября. Генрих ДмоховскийВ этот день в 1810 родился Генрих Дмоховский, скульптор и инсургент.
Просмотров: 3055
27 октября. Курортный поселок Нарочь27 октября – день рождения курортного поселка Нарочь. Это прекрасный повод отправиться на озеро Нарочь.
Просмотров: 2895
Беларусь часто называют страной озер, и не зря, ведь их общее количество превышает 11 тысяч. Мы расскажем об уникальных водоемах.
Просмотров: 182142
Чем летом заняться на Нарочи и почему туда обязательно стоит съездить?Озеро Нарочь – самое большое в Беларуси. Что можно посмотреть в Нарочанском парке (помимо самого курортного поселка Нарочь с его санаториями), и чем т...
Просмотров: 24835
8 Марта – Международный женский день. Спасибо Кларе Цеткин и проституткам!По официальной версии, праздник связан с «маршем пустых кастрюль».
Просмотров: 22642
1 июля. Люблинская унияВ этот день в 1569 году была заключена Люблинская уния, которой объявлялось объединение Великого княжества Литовского и Польши в единую Речь Посполиту...
Просмотров: 18718
Беларусь часто называют страной озер, и не зря, ведь их общее количество превышает 11 тысяч. Мы расскажем об уникальных водоемах.
Просмотров: 182142
10 мировых знаменитостей, которые родились в Беларуси
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
Просмотров: 104349
11 белорусских фильмов, которые стоит посмотретьВ Музее истории белорусского кино, где знают все о белорусском кинематографе, нам посоветовали белорусские фильмы разных периодов, которые стоит посмо...
Просмотров: 101770
10 экскурсий по Беларуси, на которых должен побывать каждый!Существует ли какой-то экскурсионный «минимум», который необходим каждому уважающему себя белорусу для того, чтобы у него было чувство национальной са...
Просмотров: 69204