Дах накрыюць гонтам. Так выглядае гарадзенскі лямус зараз

Автор: Руслан Кулевіч
Фото: аўтара і Сяргея Плыткевіча
8 6171

З кастрычніка пачаўся трэці этап па аднаўленні ўнікальнага драўлянага лямуса, які знаходзіцца на тэрыторыі былога кляштара брыгітак у Гродне. Спецыялісты накрыюць дах гонтам, а таксама выканаюць шэраг сталярных работ.

liamus1.jpg

Рэстаўрацыя лямуса пачалася ў кастрычніку 2016 года. Курыруе ўсе працы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. З беларускага боку ёй апекуюцца прадстаўнікі «Гроднаграмадзянпраекта».

За два гады спецыялісты адрамантавалі падмуркі, ачысцілі ўсё ад постсавецкіх налётаў, замянілі некаторыя гнілыя элементы, а таксама знялі стары дах.

Трэці этап рэстаўрацыі прадугледжвае накрыццё даху гонтам, а таксама выкананне шэрагу сталярных работ: трэба будзе замяніць некалькі бэлек на страсе, адрамантаваць знешнюю лесвіцу і цэлую балюстраду. Галоўная задача для рэстаўратараў – як мага больш захаваць гэты помнік гісторыі ў першасным выглядзе. Завяршэнне чарговага этапу работ прадугледжана да канца 2018 года.

Гарадзенскі лямус— адзін з самых старых драўляных аб’ектаў у Беларусі. Аднаўленне яго стане важнай часткай маштабнай шматгадовай рэканструкцыі ўсяго комплексу брыгіцкага кляштара, дзе ў савецкія гады размяшчалася псіхіятрычная бальніца.

liamus2.jpg

Пасля рэстаўрацыі тэрыторыя, дзе знаходзіцца лямус, стане адкрытай для ўсіх. У касцёльным музеі выставяць мноства экспанатаў, якія ёсць у каталіцкай дыяцэзіі. Сярод іх: рэдкія асобнікі кніг і дакументы XVII-XIX стагоддзяў.

liamus3.jpg

Гродзенскі лямус — двухпавярховы дом з лоджыяй на другім паверсе і арачнымі галерэямі на галоўным фасадзе. Пабудаваны ў традыцыях беларускага народнага дойлідства, выкладзены з масіўных брусаў, без выкарыстання клямараў і металічных крапяжоў. Верагодна, пабудаваны ў другой палове XVIII ст., хаця і сёння дзе-нідзе ў літаратуры датуецца 1630 годам.



Смотрите также

Почему Гродно нельзя считать маленьким городом: 6 фактов Статьи
Почему Гродно нельзя считать маленьким городом: 6 фактов

Часто говорят, что Гродно — маленький город. Так считает и 56% опрошенных нами в Instagram. Мы нашли 6 фактов,...

Дуб Быкова. Какие нестандартные места показывают гродненские экскурсоводы Статьи
Дуб Быкова. Какие нестандартные места показывают гродненские экскурсоводы

Дуб, который посадил Василь Быков, и пивоварни. Куда вне обычных маршрутов водят туристов в Гродно?

Не толькі сінагога. Якія славутасці патрапілі на карту яўрэйскай спадчыны Гродна Статьи
Не толькі сінагога. Якія славутасці патрапілі на карту яўрэйскай спадчыны Гродна

Блогер Яўген Аснарэўскі распрацаваў карту, прысвечаную яўрэйскай спадчыне Гродна. На маршруце 16 мясцовых славутасцей....