Могілкі – неад'емная частка нашага жыцця. Старыя ж некропалі, акрамя цікавасці гісторыкаў і краязнаўцаў, усё часцей уключаюцца ў турыстычныя маршруты. Нават тэрмін адмысловы з'явіўся – некропальны турызм.
Парыжскія могілкі Пер-Лашэз, Альшанскія ў Празе, Лычакаўскія ў Львове прыцягваюць тысячы турыстаў. У Мінску можна пабачыць экскурсантаў на Кальварыйскіх ды Вайсковых могілках.
А Копцеўка – гэта глыбоцкія старыя могілкі, якія таксама не мусяць застацца па-за ўвагай аматараў беларускай даўніны.
Тым больш, знаходзяцца яны цяпер амаль у цэнтры горада, колькі хвілін пешшу ад былога кляштару кармелітаў босых – у нашыя дні там знаходзіцца Сабор Раства Прасвятой Багародзіцы і ад Касцёла Найсвяцейшай Троіцы.
Наконт паходжання назвы Копцеўка глыбоцкія краязнаўцы разыходзяцца ў версіях. Так, настаўнік Юры Калбасіч прытрымліваецца версіі, што на месцы некропаля ў дахрысціянскія часы было паганскае капішча – гэта, дарэчы, самая высокая кропка гораду. Краязнаўца Кастусь Шыталь належыць да лагеру, які лічыць, што Копцеўка паходзіць ад польскага слова kopiec (насып, узвышэнне), і такая версія зноў адсылае да вышыні месца.
Да цвінтара ідзем праз былыя кармеліцкія ўладанні (уласна і сама Копцеўка была на іх зямлі) – у цаглянай агароджы захавалася і цэгла-пальчатка (яе выраблялі ў 17-18 стагоддзях), і прадукцыя 19 стагоддзя – яе ўжо прыціскалі дошкамі, калі выраблялі.
— У 30-х гадах тут актыўна дзейнічала краязнаўчае таварыства. Збіралі дакументы, фіксавалі помнікі архітэктуры, у 1936 годзе стварылі краязнаўчы музей у кляштары кармелітаў, экспанаты якога пасля прыходу бальшавікоў бясследна зніклі, — распавядае Юры Калбасіч. — Па ініцыятыве таварыства агароджу пакрылі дахоўкай, а кляштарную браму адрамантавалі. А ідзем мы па вуліцы на выезд у накірунку Полацка, якая за польскім часам насіла імя Генрыка Сенкевіча, пры Саветах засталася таксама «літаратурнай», але ўжо Максіма Горкага. Імя пралетарскага пісьменніка носіць і зараз. Тут ёсць сучасныя дамы, але засталося крыху і старых, пачатку 20 стагоддзя.
Гарадскі стадыён з правага боку вуліцы Горкага – гэта таксама могілкі, падчас Другой сусветнай тут хавалі загінулых нямецкіх вайскоўцаў.
— Пасля вайны могілкі разам з крыжамі зраўнялі з зямлёй, зрабілі стадыён, то бок ад канца 40-х да канца 90-х тут ганялі ў футбол на касцях салдатаў вермахта. У 1998 годзе нямецкі фонд «Прымірэнне і згода» арганізаваў эксгумацыю і перапахаванне. Стадыён доўга рамантавалі – зараз ён адзін з лепшых у Віцебская вобласці. Парэшткі перапахавалі каля вёскі Харашкі за тры кіламетры ад Глыбокага, зрабілі годны мемарыял, некаторыя магілы з імёнамі. Характэрная дэталь што да памяці – калі праводзілася эксгумацыя, то нямецкі бок прывёз план могілак, на якім кожная магілка была падпісаная, — расказаў краязнаўца.
На ўваходзе ў Копцеўку – шэрагі аднатыпных крыжоў. Таксама памяць вайны, але польска-савецкай. Гэта пахаванні жаўнераў Войска Польскага, у якім, зразумела, ваявалі і беларусы, 1920 года.
— Могілкі падноўленыя, прыведзеныя ў парадак — ёсць праграма польскага ўраду па аднаўленні пахаванняў тых часоў. Вось ён вынік маршу Тухачэўскага, які казаў «Даеш Варшаву, даеш Берлін!» І вось гэтыя людзі сталі на яго шляху, — зазначае Юры Калбасіч. — Дзе ж пахаваныя чырвонаармейцы, загінулыя ў тых баях, ніхто не ведае – магчыма, там жа, дзе іх і забілі, можа быць, мясцовыя жыхары там і закапалі. Але заўважу, што Саветы, калі прыйшлі ўжо сюды надоўга, не кранулі мемарыял.
У рэгіёне шмат такіх вайсковых пахаванняў — у Лужках, Паставах, Германавічах...
Могілкі паўсталі ў канцы XVIII стагоддзя, у 1805 годзе тут асвяцілі капліцу ў гонар прарока Іллі, нябеснага апякуна кармелітаў.
— Сам жа ордэн быў утвораны на гары, дзе прарок Ілля маліўся аб дараванні дажджу. Таму Ордэн кармелітаў яго ўшанаваў у Глыбокім таксама на высокім пагорку, пабудаваўшы капліцу ў яго гонар. З 1866-га па 1921 год гэты храм з'яўляўся праваслаўным. Тагачасныя святары пахаваныя тут жа. Сярод іх настаяцелі Сабора Раства Прасвятой Багародзіцы, два браты Іаан і Іларыён Віляноўскія. Айцец Іларыён, дарэчы, хрысціў нашага знакамітага зямляка, авіяканструктара Паўла Сухога ў 1895 годзе, — распавядае пра скрыжаванні лёсаў храмаў і людзей Юры Калбасіч.
Ёсць тут магілы шляхты – на старых надмагіллях прозвішчы Аскеркаў, Зіновічаў, Зінкевічаў, Корсакаў, Касцюшкаў...
— Тут і мемарыял каталіцкіх святароў, гэта пробашчы глыбоцкага касцёла. Сярод іх ксёндз Антоній Зінкевіч, які ў міжваенныя гады спрабаваў прапагандаваць беларускую мову, весці імшу на ёй не дазвалялася, але казанні рабіў па-беларуску. Яго за гэта цкавалі ягоныя польскія калегі, пісалі даносы, меў адпаведныя праблемы. Памёр у 1951 годзе, і яшчэ пры жывым Сталіне праз Глыбокае неслі цела ксяндза працэсіяй з крыжом сюды на Копцеўку. Такі быў чалавек — паважалі нават камуністычныя кіраўнікі раёна. А вось апошні са спачылых настаяцеляў глыбоцкай царквы айцец Серафім Гагалушка, які спачатку служыў у Язна пад Мёрамі, потым 19 гадоў быў настаяцелем у Глыбокім. Ён патрапіў на фронт у 1939 годзе як жыхар і жаўнер Рэчы Паспалітай, а потым — у нямецкі палон. У палоне прабыў да канца вайны і вярнуўся на радзіму. Па ягонай ініцыятыве з'явілася ў нас малая царква Серафіма Сароўскага Цудатворцы. Па традыцыі, хоць у 1997 годзе гэта ўжо была зноў каталіцкая капліца, яго пахавалі тут, на Копцеўцы, за алтаром той самай капліцы. Непадалёку ляжыць апошні прыёр кляштара кармелітаў, які быў асабіста знаёмы з імператарам Францыі Напалеонам, айцец Панкрацій Крушынскі. А вось Мастовічы, бацька і маці Тадэвуша Даленгі-Мастовіча, класіка польскай літаратуры, нашаму чытачу больш за ўсё вядомаму па кнізе (а можа і па фільму) «Знахар». І вось магіла Корсака, была версія, што гэта той самы Іосіф Корсак, фундатар храмаў і мястэчка, але гэта яго сваяк, нашмат маладзейшы — удзельнік паўстання 1831 года, — распавядае пра знакавыя кропкі Копцеўкі Юры Калбасіч.
Ну і той самы Мюнхгаўзен. Не ў сэнсе, што той фантазёр і авантурыст, апісаны Распэ, а той, што мусіў прывабіць дадатковых турыстаў у горад. Пахаваны разам з жонкай Вільгельмінай.
З лёгкай рукі славутага даследчыка гісторыі Глыбокага Отана Гедэмана калону, якая стаіць на Копцеўцы, лічаць пастаўленай у гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года.
Але, як зазначае краязнаўца Генадзь Плавінскі ў сваім артыкуле на рэсурсе westki.info, Гедэман у навуковай працы «Glebokie» (Вільна – 1935 год) на аснове вывучэння 127 архіўных дакументаў «не даў адназначнага адказу пра час пабудовы калоны і пра што яна сведчыць людзям». Па звестках гісторыка, было дзве легенды, якія датычаць калоны: «паводле адной — яна з’яўляецца памяткай пра касцёлак, які некалі тут стаяў; паводле другой – месцам, на якім адбывалася смяротная бойка двух братоў за дзяўчыну».
Новая легенда, што з'явілася ў 30-х гадах мінулага стагоддзя, пра пабудову калоны ў гонар Канстытуцыі была ўдалай для ўмацавання адноўленай польскай дзяржаўнасці.
— Мяркую, што гэта была сакральная пабудова, даволі распаўсюджаная – калона з фігурай святога наверсе, — кажа краязнаўца Кастусь Шыталь. — Гедэман прывёў дакументальныя доказы таго, што ў Лявонпалі калона была дакладна пабудаваная ў гонар Канстытуцыі, але з глыбоцкай так не атрымалася. Яна – іншая.
Але менавіта дзякуючы Отану Гедэману калона на Копцеўцы дажыла да нашых дзён. Рамонт яе быў зроблены ў 1935-1939 гадах высілкамі культурніцкай установы Польскага краязнаўчага таварыства.
Зараз жа на гэтай калоне штогод пасяляюцца буслы – і яна ўжо стала адным з сімвалаў Глыбокага.
Статьи
Як варыянт – з Алеі славутых землякоў, што з'явілася ў 2012 годзе. Да ўшанавання выбітных ураджэнцаў Глыбоччыны тут –...
Статьи
Они могли затеряться среди множества других, но решили поработать над туристической привлекательностью и...
Статьи
Касцёл, які фундаваў Язэп Корсак, не зачыняўся нават пры бальшавіках. Быў і застаецца важным паломніцкім месцам...
Статьи
Пять лет назад в городской администрации думали о памятнике, музее и туристах — поклонниках барона-выдумщика. Пока в...
Анастасия Слуцкая
Историки считают, что знаменитая княгиня родилась в 1473 году. Точнее дату ее рождения определить не удалось.
Просмотров: 10198
Старинный город Смолевичи
Свое название Смолевичи получили от слова «смола»: с древности ее добывали и обрабатывали местные жители.
Просмотров: 8652
8 августа. Ставка в Могилеве
В этот день в 1915 году Ставка Верховного главнокомандующего вооруженными силами Российской империи переведена из Барановичей в Могилев.
Просмотров: 6484
6 августа. Первая Библия
В этот день в 1517 году Франциск Скорина издал в Праге первую белорусскую Библию.
Просмотров: 4479